Майстар-клас «Маска Казы» ў Батумі (6+)

11.01.2025 16:00 - 18:00 Granat space (Джавахішвілі 52а) ад 20 лары
 

У суботу, 11 студзеня, у Батумі ладзяць калядны майстар-клас «Маска Казы».


Прапануюць зрабіць уласнаруч калядную маску самага папулярнага персанажу калядоўшчыкаў — Казы. 

З такой маляўнічай маскай вы можаце смела ісці ў калядоўшчыкі ці на любы іншы карнавал. Ці проста захаваць маску у якасці аздобы да інтэр’еру. 

У 18:00 па жаданні развучыце 2 песні пра казу, пагуляеце ў гульні. 

Майстар-клас правядзе Воля Міхнавец. 

Усе матэрыялы дадуць. Будуць базавыя колеры гуашы для роспісу і пастэльныя акрылавыя маркеры. Прыносьце свае любімыя колеры ці блёсткі з сабой.


Кошты: 1 маска, 1 алка-/ безалкагольны глінтвейн, занятак па спевах — 40 лары. Дзеткам ад 6 гадоў — 20 лары.

 Запісвайцеся праз тэлеграм спадарыні Волі.

Вам можа быць цікава

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава Алена Трысцень «Пра лес» у Гродне

16.07.2026 17:30 - 17.08.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Баль у Гомелі

15.08.2026 (16:00 - 20:00) набярэжная р. Сож (пляцоўка каля Лебядзінай сажалкі)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ