Каляды з Сержуком Доўгушавым у Сіэтле

11.01.2025 11:00 - 20:00 ------------ ад 15 даляраў
 
У суботу, 11 студзеня, беларусы Сіэтла святкуюць Каляды з Сержуком Доўгушавым. Двойчы!



Аб 11-й будзе сямейная вечарына ў Bellevue.

Вас чакае: 

Удзел у традыцыйным калядным абрадзе з Зоркай, Мядзведзем, Жоравам і Казлом; 

Беларуская батлейка; 

Музычны выступ спадара Сержука з каляднымі песнямі пад колавую ліру і беларускія дудкі;

 Зімовыя гульні, танцы, карагоды, сюрпрызы і розыгрышы.

 Дрэс-код — калядныя вобразы альбо вышыванкі. 

Квіткі — падлеткам і дарослым 15 даляраў, дзеткам — 25 даляраў (уключаны падарунак), малянятам да 2 гадкоў уваход вольны. 

Бярыце квіточкі па спасылцы.

Дата: 11 студзеня

Час: з 11.00 да 13.00 (час мясцовы)

Месца: Crossroads Community Center, 16000 Northeast 10th Street, Bellevue, W



А 18-й жа перабіраемся ў Кіркланд на дарослую калядную вечарыну (18+). 

Будзе сапраўдная калядная вячэра з традыцыйнымі беларускімі блюдамі, застольнымі спевамі і чароўнай атмасферай. 

Уваход — пажаданы данат у 35 даляраў

Бярыце квіткі па спасылцы.

Дата: 11 студзеня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: 12521 Northeast 117th Place, Kirkland, WA




Вам можа быць цікава

Выстава «Крокі часу. Памятныя мясціны Максіма Багдановіча» ў Мінску

02.04.2026 12:00 - 30.04.2026 18:00 Музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Сустрэча «Мовы Нанова» ў Беластоку

27.04.2026 (19:00 - 21:00) «Суседскі дом» (ul. Sienkiewicza 82 (-1 паверх))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ