У чацвер, 25 чэрвеня, у літаратурным музеі Петруся Броўкі адбудзецца лекцыя з паказам музейных прадметаў «Вольны час Петруся Броўкі».
Як адпачывалі класікі?
Маеце ўнікальную магчымасць даведацца пра гэта на прыкладзе асобы Петруся Броўкі — у дзень яго народзінаў. Пятрусь Броўка ў сваім паўсядзённым жыцці быў чалавекам з гумарам і далікатнасцю ў размове, прывабнай прастатой, клопатам пра сям’ю і сяброў.
Вы даведаецеся пра яго час у Доме творчасці ў Каралішчавічах, сустрэчы з сябрамі на лецішчы ў Ждановічах, паездкі ў Пуцілкавічы і побыт у мінскіх кватэрах.
Важным пунктам мерапрыемства стане дэманстрацыя прадметаў з фондаў музея — ад ігральных карт, прывезеных паэтам з Нью-Ёрка, да штрафнога келіха «Барыня» фабрыкі «Нёман».
Лекцыю правядзе старэйшая навуковая супрацоўніца музея Карына Кушчанка.
Удзел — 15 рублёў. Рэгістрацыі не патрэбна.