Лекцыя Юліі Лісай «Станіслаў Жукоўскі. Чаму геній не стаў класікам» у Варшаве

11.07.2024 18:30 - 20:30 прастора «MIT» (Stalowa, 36) 100 злотых
 

У чацвер, 11 ліпеня, у прастора «MIT» — лекцыя Юліі Лісай «Станіслаў Жукоўскі. Чаму геній не стаў класікам».






Дата: 11 ліпеня

Час: 18.30 (час мясцовы)

Месца: прастора «MIT», Stalowa, 36, Варшава 




Станіслаў Жукоўскі — бліскучы жывапісец, але ён ніколі не меў усенароднай папулярнасці. 

Яго віртуозныя, лёгка і сакавіта напісаныя імпрэсіяністычныя пейзажы і інтэр’еры склалі жывапісную энцыклапедыю сядзібнага жыцця пачатку ХХ стагоддзя. 

Родам з Беларусі, працаваў у Маскве і Варшаве, але ў выніку аказаўся не запатрабаваны ні польскай, ні рускай гісторыяй мастацтва, і да пачатку 1980-х быў цалкам забыты.


Чаму Жукоўскі не быў упісаны ў лік мастакоў першага шэрагу? 

Якія сэнсы ў яго карцінах не адгукнуліся ў сэрцах рускай публікі, а стылістыка жывапісу ў сэрцах польскай? 

Ці можа прастора стаць тэкстам і быць зразуметай як паведамленне? 

Якім чынам пейзаж транслюе нацыянальную карціну свету? 

Як чытаць мастацкую прастору?



Юлія Лісай — мастацтвазнаўца, вядучая навуковая супрацоўніца Нацыянальнага мастацкага музея. 

Спадарыня Юлія падключыцца ў фармаце прамога эфіру наўпрост з Мінска. 




Удзел — 100 злотых. У кошт уключаны прывітальны келіх пеністага, гарбата, кава і лёгкія закускі, якія дапаўняюць атмасферу лекцыі. 



Запісвайцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава «У дарозе» ў Беластоку

26.03.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 Galeria Sztuki Marchand (ulica Jana Kilińskiego 12)

Велікодны майстар-клас па валенні ў Мінску

01.04.2026 (18:30 - 21:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

«Relikt» у Познані

26.04.2026 (20:00 - 22:00) Klub muzyczny «Pod Minogą» (Feliksa Nowowiejskiego 8)

«Irdorath» у Празе

28.04.2026 (18:15 - 21:00) Archa+ (Na poříčí 26)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ