Кінафестываль «Паўночнае ззянне» прадставіў яшчэ 8 фільмаў беларускіх рэжысёрак і рэжысёраў, якія будуць паказаны па-за конкурсам з 3 па 23 лістапада offline і online.
Пазаконкурсная праграма беларускіх стужак падзелена на тры катэгорыі: спецыяльныя паказы, секцыя «Архіпелаг памяці» і секцыя «Not in Hollywood». «Архіпелаг памяці» аб’ядноўвае тры фільмы маладых беларускіх аўтарак і аўтараў, якія працуюць з тэмай памяці і расказваюць пра тых, каго спрабавалі прымусіць замаўчаць. «Not in Hollywood», у сваю чаргу, гэта фільмы беларусаў на індыпрасторах Амерыкі.
Нагадаем, у выніку Open Call 9 фільмаў патрапілі ў Беларускі конкурс і будуць ацэньвацца міжнародным журы. Чытайце далей падрабязнасці пра тыя стужкі, што пакажуць па-за афіцыйным конкурсам.
Калі шануеце магчымасць глядзець сучаснае беларускае кіно offline ў еўрапейскіх гарадах і бясплатна online — падтрымайце кінафэст.
Усе фільмы online-праграмы будуць даступныя згодна з раскладам з 00:00 да 23:59 па Мінскім часе.
4 лістапада, 18:40 — Вільнюс, к/т Skalvija, квіткі даступныя
20 лістапада, 14:15 — Талін, SuperNova cinema, квіткі хутка з’явяцца
Натхнёны сапраўднымі падзеямі, першы поўнаметражны фільм рэжысёркі Мары Тамковіч распавядае гісторыю журналісткі Лены, якую арыштоўваюць за асвятленне пратэстаў 2020 года. «Пад шэрым небам» — эмацыйная драма пра выбар паміж свабодай і бяспекай у рэаліях палітычнага тэрору ў Беларусі. Міжнародная прэм’ера карціны адбылася на Нью-Йоркскім кінафестывалі Tribeca, акрамя гэтага стужка атрымала ўзнагароду за найлепшы дэбют на найбуйнейшым польскім кінафестывалі ігравых фільмаў у Гдыні.
Пасля паказу фільма ў Вільнюсе і Таліне рэжысёрка Мара Тамковіч распавядзе пра гісторыю стварэння стужкі і адкажа на пытанні гледачоў.
22-23 лістапада — online з 00:00 да 23:59 (акрамя РБ, РФ)
Чорна-белая дакументальная эпапея амаль на дзесяць гадзін, ўжо паказаная ў асноўным конкурсе аднаго з найважнейшых кінафестываляў дакументальнага кіно ў Еўропе Ji.hlava IDFF.
Мікіта Лаўрэцкі, кампануючы архіўныя відэа, расказвае гісторыю Русліка, асабістага кінарэжысёра прэзідэнта. Галоўны герой спрабуе выратаваць свет, змагаючыся з псіхічным засмучэннем. Падчас сваёй аднадзённай адысеі па Мінску ён сутыкаецца з лекарамі, палітыкамі, прапагандыстамі, мастакамі і п’яніцамі.
Кінакрытык Cineuropa Марцін Кудлач апісаў стужку, як «шырокае разважанне пра беларускі досвед». Таму цісніце на «плэй» і памятайце — паводле філасофіі Бэлы Тара, венгерскага піянера павольнага кіно: фільмы трэба не глядзець, а пражываць.
14, 22 лістапада — online з 00:00 да 23:59
Кароткі анімацыйны фільм ад рэжысёрскага дуэта Eastern Pond пра чалавечую цану будаўніцтва эпохі Сталіна на Мёртвай Дарозе ў Расійскім Поўначы.
14, 22 лістапада — online з 00:00 да 23:59
Рэжысёрскі дуэт Eastern Pond імкнецца праз кіно захаваць памяць пра траўматычныя гістарычныя падзеі. Кароткая гісторыя пра ліставанне вязняў ГУЛАГу з сем’ямі паказвае, як маленькія ўчынкі могуць захоўваць любоў, надзею і чалавечнасць, не зважаючы на разлуку, страх і цэнзуру.

14, 22 лістапада — online з 00:00 да 23:59
Некалькі рэальных гісторыяў 1930-х пра сталінскія рэпрэсіі. Адна з іх — пра гомельскага чыноўніка, які ацалеў пасля расстрэлу ў сумна вядомым Навабеліцкім (Чонкаўскім) лесе каля Гомля. Паводле археалагічным раскопак 1995-га, у гэтым лесе супрацоўнікі НКВД расстралялі савецкіх грамадзянаў. У 2021 годзе 52-і пошукавы батальён Міністэрства абароны пачаў там новыя раскопкі. Паводле афіцыйнай версіі, у лесе месцяцца парэшткі ахвяраў нацызму часу Другой сусветнай вайны. Генеральны пракурор Беларусі А. Швед заявіў, што там могуць быць парэшткі ад некалькіх дзясяткаў тысяч да ста тысячаў мірных жыхароў. Стужка ўяўляе сабою расследаванне з доказамі злачынстваў савецкага рэжыму. Выкарыстаныя архіўныя відэа- і аўдыязапісы, на якіх сведкі расказваюць пра падзеі 1930-х.
12, 17 лістапада — online з 00:00 да 23:59
Апынуўшыся пасля падзеяў 2020 года ў Сан-Францыска, беларускі падлетак Лёша спрабуе захаваць сувязь з сябрам, які застаўся ў Беларусі і трапіў у турму. Лёша піша яму лісты, дзеліцца гісторыямі пра сваю новую рэальнасць і сяброў. Але жыццё ў іншай краіне паступова прыносіць новыя выпрабаванні і сумневы: ці можна адначасова жыць новым і не губляць старога?
Фільм створаны сямейным дуэтам — Паўлам і Цімурам Недзьведзямі, бацькам і сынам, якія цяпер жывуць у ЗША. Паўла глядач можа ведаць як рэжысёра кароткаметражных фільмаў «Вянок» (2016), «А хто там ідзе?» (2020), «Арчамойбанот» (2022) і «Матузкі» (2023), а яго сын Цімур сыграў Янку Купалу ў дзяцінстве ў фільме «Купала» (2020).
12, 17 лістапада — online з 00:00 да 23:59
Дакументальная стужка даследуе нязломную стойкасць сем’яў народу наваха, якія адмаўляюцца пакідаць сваю зямлю. У 1974 годзе ўрад ЗША прыняў Акт аб урэгуляванні зямельных спрэчак паміж наваха і гопі, што прывяло да масавага перасялення. Некалькі сем’яў — жыхары Блэк-Мэсы — працягваюць змагацца за права застацца на сваёй зямлі, захоўваючы спадчыну і сувязь з продкамі.
За фільмам стаяць Варфаламей Курага з Беларусі (мантажор «Дэбюту» 2017 года, які быў паказаны на IDFA і прадстаўляў Беларусь на прэміі «Оскар») і Квінцін Шомакер з ЗША. Рэжысёры працуюць на скрыжаванні культурнай ідэнтычнасці і міжкультурнага дыялогу. Іх гісторыя пра навахаў — не толькі пра гэты народ, але і пра ўсіх, хто змагаецца за права застацца дома.

12, 17 лістапада — online з 00:00 да 23:59
У ноч адкрыцця сваёй галерэі кўір-мастак Ноўа дзеліцца з сябрам, якому давярае, гісторыямі, што стаяць за ягонымі працамі: расколатыя ўспаміны пра траўму, каханне і залежнасць. У парадку развіцця вечара мяжа паміж мінулым і цяперашнім размываецца, уцягваючы Ноўа ў стан, падобны да сну.
У сваім рэжысёрскім дэбюце аўтар імкнецца паказаць, што траўма асобнага чалавека не павінна вызначаць яго будучыню.