Лекцыя “Жанчыны ў гісторыі Беларусі. Ад Рагнеды да нашых дзён” у Гданьску

22.02.2026 15:00 - 17:00 БКТ «Хатка» (ul. Miszewskiego 17/307) Данаты

У нядзелю, 22 лютага, пісьменнік Уладзімір Арлоў чытае ў Гданьску дзясятую лекцыю з цыклу “Жанчыны ў гісторыі Беларусі. Ад Рагнеды да нашых дзён”.


Тэма сустрэчы - "Беларускі - дзяячкі эміграцыі".

Гэта будзе размова пра тых, хто апынуўся далёка ад радзімы, але не страціў сувязі з ёй. Пра жанчын, якія ў выгнанні стваралі школы і арганізацыі, выдавалі кнігі і газеты, падтрымлівалі культурнае жыццё і захоўвалі беларускую мову ў іншым свеце.

Паглядзіце на эміграцыю не толькі як на вымушаны ад’езд, але і як на прастору адказнасці, працы і служэння, даведаецеся пра лёсы, выбар і пра тое, як беларуская культура працягвала жыць па-за межамі краіны.

Пасля лекцыі працягнуць размову і абмеркаванне.

Уваход вольны, данаты шчыра вітаюцца.


Вам можа быць цікава

Майстар-клас па вырабе саламянага каня ў Гомелі

21.02.2026 (12:00 - 14:00) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Дыктоўка да Дня роднай мовы ў Лодзі

21.02.2026 (18:00 - 19:00) MAL - Miejsce Aktywności Lokalnej (Wólczańska 168)

"Мова Нанова" з Яўгенам Барышнікавым ва Уроцлаве

26.02.2026 (18:30 - 19:30) Вінны бар "Moulin" (Wyspa Słodowa 9/U3)

Аляксандр Баль у Вільні

28.02.2026 (18:00 - 19:30) Mroj-hall teatras (Gedimino pr. 28)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ