Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні сабрала базу беларускіх арганізацый, якім можна пералічыць частку падаходнага падатку

Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні сабрала базу беларускіх арганізацый і ініцыятываў, якім можна пералічыць частку падаходнага падатку праз адпаведны механізм.

baza-arganizacyi.jpg

У базу ўвайшлі беларускія арганізацыі, зарэгістраваныя не толькі ў Польшчы і Літве, але таксама ў Эстоніі і Італіі. Сярод іх – культурныя і асветніцкія праекты, сацыяльныя і праваабарончыя ініцыятывы, медыя і незалежныя платформы, якія працуюць у інтарэсах беларускай супольнасці.

Гэта важны інструмент падтрымкі, які ўжо працуе ў еўрапейскіх краінах і які беларусы могуць выкарыстоўваць на практыцы. Гаворка ідзе не пра дадатковы падатак – гэта частка ўжо выплачаных сродкаў, якія можна накіраваць не ў агульны бюджэт, а на развіццё ініцыятыў, што робяць рэальныя справы для беларусаў.

Нават невялікая сума мае значэнне. Для многіх праектаў гэта магчымасць аплаціць арэнду, працягнуць працу каманды, правесці мерапрыемствы, падтрымліваць людзей у складаных сітуацыях, запускаць новыя ініцыятывы і захоўваць беларускую прысутнасць у Еўропе.

Спампаваць базу можна па спасылцы.
Культурна-асветны партал  “Будзьма беларусамі!” у гэтым спісе таксама ёсць. Нагадваем, мы зрабілі падрабязную інструкцыю, як можна ахвяраваць нам 1,2% падаходнага падатку.