Лекцыя Змітра Юркевіча «Радаводныя таямніцы Адама Міцкевіча» ў Мінску

12.02.2025 19:00 - 21:00 музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) 8 рублёў


У сераду, 12 лютага, даследчык Зміцер Юркевіч чытае ў музеі гісторыі беларускай літаратуры лекцыю «Радаводныя таямніцы Адама Міцкевіча».




Гэтай лекцыяй музей працягвае праект «Па мячы і па кудзелі. Гісторыя сям’і — гісторыя асобы». 

Сусветна вядомы паэт Адам Міцкевіч паходзіць з беларускага шляхецкага роду. Яго імя вядома ў розных кутках зямнога шара, а паэзія гучыць на дзясятках моў свету. Гісторыя ж роду і сваякоў слыннага паэта не менш цікавая за сюжэты яго твораў.


 Спадар Зміцер раскрые загадкі: 

 Калі насамрэч нарадзіўся Адам Міцкевіч? 

Якія дачынненні мелі Міцкевічы да роду Рымвідаў? 

Гісторыя Рамэа і Джульеты Наваградскага ваяводства — трагедыя гісторыі сям’і прабабулі Адама Міцкевіча. 

Як гісторыкі ледзь не выключылі з радаводнага дрэва Міцкевічаў імя яго бабулі. 

Праўдзівая гісторыя продкаў па кудзелі — роду Маеўскіх, з якога паходзіла маці паэта.

Чаму Міцкевічаў абвінавачвалі ў сялянскім паходжанні?.. І якія дачыненні да гэтага мае маёнтак Завоссе.





Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

«Шляхамі Адамовіча» ў Варшаве

22.08.2026 (17:00 - 19:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal, 11/1)

Лекцыя пра Ігната Дамейку ў Мінску

26.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ