Ліпеньская Зборка: сустрэча рэфарматараў, рэфарматарак і іх сяброў у Вільні

26.07.2023 18:30 - 20:30 CreateCulture Space (Karmelitų g. 5) Бясплатнае

У сераду, 26 ліпеня, Цэнтр новых ідэй збірае выпускнікоў і выпускніц сваіх адукацыйных праграм, а таксама іншых таленавітых маладых рэфарматараў і рэфарматарак, каб паслухаць натхняльныя выступы калег, пагутарыць у нефармальнай абстаноўцы пра будучыню краіны, супольнасць рэфарматараў і што з гэтым усім рабіць.



 Дата: 26 ліпеня

Час: 18.30 (час мясцовы)

Месца: CreateCulture Space, Karmelitų g. 5, Вільня


Праграма такая: 

18:40 — 19:25 «НАТА. Што такое і як функцыянуе?» Анастасія Крывашэева, журналістка беларускай «Медыязоны», студэнтка міжнароднай палітыкі ва Ўніверсітэце Вітаўта Вялікага. 

19:40 — 20:25 «Турцыя паміж усходам і захадам. Што чакаць ад новага тэрміна Эрдагана?» Роза Турарбекава, экспертка ў галіне міжнародных спраў. 

20:25 — 21:30 Рэфлексія і нефармальны нэтворкінг. 


Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Сімвал статусу і нацыянальнага гонару» ў Гродне

17.04.2026 10:00 - 30.04.2026 17:00 Музей гісторыі рэлігіі (вул. Замкавая, 16)

Palina ў Лісабоне

30.04.2026 (20:00 - 22:00) Republica da Musica (R. do Centro Cultural 29)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ