Літаратурная дыскусія “Забіць у сабе анёла, або Як быць паэткай у сучаснай Беларусі”

01.11.2016 19:00 - 20:00 Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30) Уваход вольны

ГКК  “Будзьма беларусамі!” і Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашаюць  1 лістапада на  літаратурную дыскусію “Забіць у сабе анёла, або Як быць паэткай у сучаснай Беларусі”з удзелам паэтак Валянціны Аксак, Вольгі Гапеевай і Насты Кудасавай. Мадэратарка – паэтка Юля Цімафеева.

Са школьных часоў мы маем зборны вобраз “паэтэсы” – сентыментальнай ці, наадварот, экзальтаванай паненкі, якая ў вершах толькі і робіць, што скардзіцца на няшчаснае каханне і апявае прыгажосць роднай зямлі. Але колькі ў тым вобразе было праўды, а колькі маны? І хто такія сучасныя беларускія аўтаркі, якія ў тлумную інфармацыйную эпоху імкнуцца гаварыць са светам паэтычнымі радкамі? Як яны прыйшлі ў літаратуру і чаму засталіся, пра што пішуць і чаго пазбягаюць, якіх анёлаў і дэманаў у сабе забіваюць ці, наадварот, вырошчваюць? Як ставяцца да славы, вар’яцтва, вайны і палітыкі і якой бачаць будучыню паэзіі пасля сябе?

Адказы на гэтыя і іншыя пытанні, а таксама новыя  вершы ўдзельніц дыскусіі вы пачуеце ў Літаратурным музеі імя Петруся Броўкі.

Пачатак імпрэзы ў 19.00.

Адрас Літаратурнага музея Петруся Броўкі: вул. Карла Маркса, 30.


Вам можа быць цікава

Belarus Future Unconference 2025 у Варшаве

29.11.2025 (12:45 - 17:15) Беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Прэзентацыя сёлетняга выпуска альманаха „Беларус“ у Нью-Ёрку

13.12.2025 (17:00 - 18:00) Сабор св. Кірылы Тураўскага (401 Atlantic Avenue)

Калякалядны Вольскі ў Варшаве

20.12.2025 (19:00 - 21:00) Stand up lokal (Stanisława Noakowskiego 16)

„Калядны спеўны курс“ у Варшаве!

22.12.2025 (00:05 - 23:59) Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa 6A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ