Імпрэза «Інтэрв’ю. Кулікоў. Падарожжа ў нетутэйшую далечыню» ў Варшаве

29.05.2026 18:30 - 20:30 Staromiejski Dom Kultury (Rynek Starego Miasta 2) Бясплатнае
У пятніцу, 29 траўня, Тутэйшы тэатр запрашае на імпрэзу «Інтэрв’ю. Кулікоў. Падарожжа ў нетутэйшую далечыню».

Удзел бярэ паэт і перакладчык Ігар Кулікоў.

‎Падарожжа ў нетутэйшую далечыню…

Гэта шлях, які вядзе прэч ад дому назад дамоў — з месца, дзе ты нарадзіўся, у месца, з якога ты ў яго прыйшоў. Па дарозе з пункту А і пункт Б адбываецца нямала цікавага, якое хочацца замарынаваць у слоіку памяці, уклаўшы ў тэкст або фотаздымак.

У Варшаве кагадзе выйшаў новы зборнік вершаў Ігара Кулікова «Горад N.».

Гэта кніга пра тры сталіцы: Менск, Вільню, Варшаву — ды іншыя гарады й мястэчкі, якія патрапіліся аўтару на дарозе ў нетутэйшую далечыню (як, прыкладам, беларуская Ліда, чэская Прага, правансальскі Авіньён, вечны Варанасі, вядома, усюдыісны Новы Свержань).

Гэта зборнік не столькі вершаў, колькі моўных здымкаў, спроба зафіксаваць прастору і час: свае — каб запабегчы немінучаму адчужэнню ва ўмовах нерадзімы, чужыя — каб абжыць і прыпадобніць новыя месцы да сваіх, не прысвоіць іх, але хаця б зрабіць утульнейшымі.

‎Пра гэту кнігу і не толькі пра яе і пагавораць з яе аўтарам.

‎Уваход вольны, данаты вітаюцца. Запісвайцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Chornabrova ў Познані

30.05.2026 (19:00 - 22:00) My pod sceną (Ul. 27 Grudnia 10)

Фэст «Мюнхеншчына-2026» пад Мюнхенам

31.05.2026 (16:00 - 20:00) Jugendzeltplatz Schwaighölzl (Neuburg an der Donau, Мюнхеншчына)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ