Літаратурная школа «Тэкст» у Мінску

05.02.2025 19:00 - 21:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) 10 рублёў


У сераду, 5 лютага, у музеі Максіма Багдановіча распачынаюцца сустрэчы літаратурнай школы «Тэкст».





Што вам дадуць сустрэчы ў літаратурнай школе: 

  • Дадатковая матывацыя, якой часам не хапае
  •  Магчымасць паспрабаваць сябе ў новых кірунках
  • Вывучэнне найлепшых прыкладаў сусветнай і беларускай літаратуры, пашырэнне чытацкага кругагляду
  • Сустрэчы з творчымі асобамі
  • Супольнасць, дзе можна атрымаць адваротную сувязь


Тэмы курсу навучання: лірычная мініяцюра, літаратурны дзённік, чытацкі водгук і рэцэнзія, эсэ, навуковы артыкул, казка, свабодны верш, хайку, візуальная і камбінаторная паэзія, культура мовы, пісьменніцкі слоўнік, рэдагаванне твораў, а таксама знаёмства з алгарытмамі літаратурнай работы знакамітых пісьменнікаў і практыкаванні ў стылі.

Форма працы: лекцыя, практычная частка, абмеркаванне. 

Кожнай з тэм будзе прысвечана асобная сустрэча (адна або некалькі), на некаторыя сустрэчы будуць запрошаны пісьменнікі, прадстаўнікі літаратурных выданняў. 

Першая сустрэча будзе мець назву «Творчая майстэрня Максіма Багдановіча». 

Падчас яе прапануюць прааналізаваць матывацыі, якімі кіруецца пісьменнік. Паспрабаваць змадэляваць уласныя стратэгіі і крокі, неабходныя для іх рэалізацыі. 

Мадэратар — Міхал Бараноўскі.


 Квіткі — 10 рублёў.


 

Вам можа быць цікава

Выстава «Bad Story Art» у Мінску

01.09.2025 18:00 - 19.10.2025 19:00 «МЫ» (пл. Свабоды, 8)

Выстава Таццяны Маліноўскай-Рыбак «Жыццё шукаць у колеры» ў Мінску

17.09.2025 19:00 - 14.10.2025 19:00 «Грузінскі дом» (вул. Куйбышава, 48)

SAMOTA і navalach у Варшаве

21.09.2025 (20:00 - 22:00) Pub 2KOŁA (Tunelowa 2b)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ