Літаратурны клуб у Батумі абмяркуе Абдзіраловіча

27.04.2024 11:30 - 14:00 кавярня «Артумі» (Грыбаедава, 6) Бясплатнае
 

У суботу, 27 красавіка, у Батумі — новая сустрэча літаратурнага клуба.







Дата: 27 красавіка

Час: 11.30 (час мясцовы)

Месца: кавярня «Артумі», Грыбаедава, 6, Батумі 




Гэтым разам возьмуцца за твор філасофскі і прачытаюць «Адвечным шляхам» Ігната Канчэўскага (Абдзіраловіча).


Вось парады, як лепш працаваць с тэкстам:

 паспрабуйце сфармуляваць пытанні. Калі сутыкаецеся з малазразумелым кавалкам, фіксуйце пытаннечка і ідзіце далей; 

заўважайце асноўныя тэрміны, якімі карыстаецца Абдзіраловіч;

 ідэальна праслухаць тэкст ці прабегчыся па ім вачыма двойчы. Тады вы ў першы раз зразумееце асноўную ідэю, а ў другі раз будзеце ўжо назіраць за рухам думкі і аргументацыяй. 


Тэкст заўсёды можна прачытаць тут, а паслухаць — тут



Калі вы не вельмі добранька ведаеце беларускую мову ці саромеецеся на ёй размаўляць, размаўляйце на зручнай вам мове. Але файна будзе, калі будзеце па-беларуску. 



Уваход вольны.






Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ