Пісьменніцкі клуб для падлеткаў і дарослых у Кракаве

14.03.2026 14:30 - 18:30 Прастора (ul. Mikołajska 4/6) Бясплатна

У суботу, 14 сакавіка, "Кніжны Вырай" запрашае на сустрэчу пісьменніцкага клуба для падлеткаў ад 13 да 18 гадоў і для тых, якім больш за 18.


Любіце ствараць гісторыі і фантазіраваць?

А можа, у галаве пастаянна круцяцца захапляльныя сюжэты, але вы не ведаеце, як перакласці іх на паперу?

Вабіць таямнічы пісьменніцкі вайб - заваражвальны стук клавіш у цішыні, пошук таго самага ідэальнага слова?

На сустрэчах будуць:

- Будаваць моцныя сюжэты: ад завязкі, якая чапляе, да фіналу, які не забываецца

- Ажыўляць персанажаў: як зрабіць герояў такімі, каб чытач у іх закахаўся (ці зненавідзеў)

- Майстраваць дыялогі: вучымся пісаць так, каб героі размаўлялі жыва і натуральна

- Шукаць свой стыль: ствараць непаўторную атмасферу і голас твайго твора

Напрыканцы курсу:

- Гучныя чытанні для адважных: магчымасць прэзентаваць свой твор перад публікай

- Публікацыя ў анлайн-зіне: твой твор убачыць свет і знойдзе сваіх першых чытачоў у сеціве!

- Майстэрню праводзіць Аліна Длатоўская - пісьменніца, аўтарка фэнтэзі-рамана "Арнаменты" і суаўтарка кніг "Беларускія нячысцікі".

Мова заняткаў - беларуская. Пісаць свае тэксты можна на той мове, якая вам бліжэйшая - беларускай, рускай альбо украінскай.

Тых, каму ад 13 да 18 запрашаюць 14 сакавіка а 14:30 (сустрэчы кожны другі тыдзень).

Вам больш за 18? No problem! Прыходзьце 14 сакавіка а 16:15!

Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава «Цяжкасці перакладу» ў Мінску (6+)

11.04.2026 17:00 - 24.05.2026 17:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Выстава Вольгі Савіч «Маўчанне» ў Мінску (16+)

15.04.2026 18:00 - 09.05.2026 18:00 Музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Імпрэза «Казкі народаў свету. Кітай» у Мінску (6+)

30.04.2026 (18:30 - 20:30) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Яшчэ трошку джазу ў Варшаве

30.04.2026 (20:00 - 22:00) oni.izakaya (Marshałkowska 21/25/lok.LU6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ