Лекцыя Андрэя Дурэйкі

22.05.2014 19:00 - 22:00 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

«Еўрапейскае кафэ – адкрытая прастора Еўропы» і Інстутыт імя Гётэ ў Мінску

22 траўня (чацвер)

а 19:00

Галерэя «Ў»

(пр-т Незалежнасці 37А)

Запрашаюць на публічную лекцыю Андрэя Дурэйкі

«ДзеЯ. Межы адукацыі і маршруты актуальнай культуры»

Пасля распаду СССР узнікла неабходнасць у аднаўленні сістэмы вышэйшай адукацыі ў незалежнай Беларусі. Гэтыя працэсы былі неразрыўна звязаныя з разуменнем культуры і грамадства. З тым, як разумець нацыянальную культуру ў канцы ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя, што магчыма і мае сэнс пазычыць з еўрапейскага адукацыйнага досведу, як адукацыя звязаная сёння з грамадскім жыццём і сацыяльнымі трансфармацыямі.

Адукацыя ў галіне сучаснага мастацтва невыпадкова ператварылася ў своеасаблівы паказнік пошукаў адказаў на гэтыя пытанні – таму што робіць спалучэнне лакальнага кантэксту з глабальным сваёй спецыяльнай тэмай. І, здаецца, гэтыя пошукі працягваюцца і сёння. Чым адрозніваецца сістэма мастацкай адукацыі ў Беларусі ад еўрапейскай? Як будаваць сваю прафесійную дзейнасць на базе атрыманай адукацыі? Адукацыя за мяжой – крок у эміграцыю ці ў актуальную культуру без межаў? Андрэй Дурэйка будзе разважаць на гэтыя тэмы, абапіраючыся на ўласны досвед спалучэння лакальнага і глабальнага.

Пасля лекцыі адбудзецца дыскусія. МадэратарВольга Шпарага, філосаф, рэдактар інтэрнэт-часопіса «Новая Еўропа».

DA_RomaПра лектара

Андрэй Дурэйка вучыўся ў Мінскай мастацкай вучэльні, пазней – на манументальным аддзяленні Беларускай акадэміі мастацтваў, з якой быў выключаны ў 1992 годзе падчас падрыхтоўкі антыакадэмічнай выставы «Уроки нехорошего искусства». У 1998 годзе паступае ў Дзюсельдорфскую акадэмію мастацтваў да Герхарда Мэрца. З 2005 года супрацоўнічае з Максімам Вакульчыкам, Жанай Грак, Андрэем Логінавым, Максімам Тымінько ў калектыўным праекце «Рэвізія». Андрэй Дурэйка вядомы як складальнік архіва сучаснага беларускага мастацтва за мяжой. Жыве і працуе ў Дзюсельдорфе.

Уваход вольны!

 

 


Вам можа быць цікава

Выстава лаўрэатаў мастацкай прэміі Neuköllner у Берліне

13.02.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 Galerie im Saalbau (Karl-Marx Straße 141)

Выстава Уладзіміра Басалыгі «Пад нябёсамі радзімы» ў Мінску

04.03.2026 18:00 - 19.04.2026 19:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Выстава Васіля Сумарава «Мой дом» у Мінску

06.03.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 галерэя "Viva Kola Art" (вул. Дзімітрава, 3,)

Выстава “Юрый Карачун. Да 95-годдзя з дня нараджэння. Акварэль, малюнак” у Мінску

13.03.2026 17:00 - 12.04.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ