YouTube-канал «Будзьма дзецям» прызналі «экстрэмісцкім»

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» YouTube-канал «Будзьма дзецям» з беларускамоўнымі дзіцячымі казкамі. Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Пружанскага раёна 29 кастрычніка.
 будзьма-дзецям.png

На канале апублікаваныя:

  • 5 частак беларускамоўнага лялечнага відэаспектаклю «Прыгоды мышак»; 

  • аўдыяказкі пра Пэтсана і Фіндуса па-беларуску; 

  • аўдыёкніга для дзяцей і дарослых пра Біла з Болаю 

  • чытанка для маленькіх па-беларуску ў 2-х частках

Акрамя таго, у «экстрэмісцкі спіс» унесены TikTok-старонка «Budzma_razam», старонка ў «Аднакласніках» «Будзьма Беларусамі! Budzma Belarusami!», а таксама старонка «Budzma» на платформе данатаў «Ko-fi».