Лекцыя Ганны Бутырчык пра пісьменніцу Эмі Тан

12.06.2017 19:00 - 21:00 прастора Space (вул. Кастрычніцкая, 16А) 7

“Клуб радасці і ўдачы” Эмі Тан – гэта незвычайныя “дочкі-маці”, інтэлектуальнае падарожжа ў культуру ды звычаі Кітая.  Свае кранальныя гісторыі радасці і смутку распавядаюць чатыры маці-кітаянкі, якія захоўваюць традыцыі бацькаўшчыны, і іх дочкі, якія выгадаваліся ў Амерыцы. Напісаны на аўтабіяграфічным матэрыяле, твор пра пошукі каранёў, пра рознасць пакаленняў і культураў. Распавядаючы пра мінулае і спадзевы на будучыню, жанчыны дасягаюць такога неабходнага ўсім паразумення.

У гэтых стасунках чытачу не заўжды проста разабрацца. Дапаможа разгадаць кнігу кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчыца кафедры замежнай літаратуры БДУ Ганна Бутырчык.

Лекцыя адбудзецца 12 чэрвеня ў 19:00 у прасторы Space (вул. Кастрычніцкая, 16А).

Квіток каштуе 7 рублёў, набыць яго можна тут: https://bezkassira.by/lekcy_knzhnaga_saitu_booksterby-2482/

Пасля лекцыі запрашаем да абмеркавання.

Гэта апошняя з сямі лекцыяў, якія ладзіць кніжны сайт Bookster.by. Падрабязней аб праекце чытайце ў суполцы https://www.facebook.com/booksterby/

Інфо па тэлефоне +375291060454

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Вечарына «Мастацкі Бамонд» у Мінску

30.06.2026 (19:00 - 21:00) Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус) (Леніна, 20)

Вандроўка з Мінска па Паўночнай Стаўбцоўшчыне

18.07.2026 (09:00 - 19:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ