РУП «Белкартаграфія» выпусціла карту «Кулінарная спадчына Беларусі». З дапамогай карты можна адправіцца ў кулінарнае падарожжа па прасторах Беларусі. На карце вы знойдзе не толькі такія звыклыя стравы беларускай кухні, як дранікі ці мачанка, але і ўнікальныя стравы, якія характэрны пэўным рэгіёнам. Напрыклад, клёцкі «з душамі» ці смажаныя ўюны.
Таксама на карце можна знайсці апісанне кулінарных традыцый прыгатавання той ці іншай стравы і інфармацыю аб розных гастранамічных фестывалях, якія праходзяць па ўсёй Беларусі.
Карта заклікана папулярызаваць мясцовыя кулінарныя асаблівасці, традыцыйныя стравы і рэцэпты беларускай кухні і будзе цікавая жыхарам Беларусі, турыстам і ўсім неабыякавым да кулінарных традыцый Беларусі. Маштаб карты 1:850 000.
Набыць выданне можна ў фірмовай краме прадпрыемства (пр. Машэрава 17/2-1), інтэрнэт-краме і кнігагандлёвай сетцы Рэспублікі Беларусь.