Маляваныч вяртаецца!

07.02.2021 20:30 - 20:30 ------------ Бясплатнае

Чараўнік Аляксандр Ждановіч так палюбіўся сваімі каляднымі гісторыямі ў снежні нашым маленькім гледачам ды іх бацькам, што Беларускі фонд культурнай салідарнасці не мог не адгукнуцца на шчырыя просьбы і не працягнуць вечаровыя сустрэчы з вядомым чараўніком.

#Казкі_з_Маляванычам — пад такой назвай і з абноўленай канцэпцыяй з 31 студзеня і кожную нядзелю ў 20:30 да вас увечары будзе завітваць шаноўны спадар Аляксандр і распавядаць мудрую казку на тыдзень. Мы зладзім разам падарожжы па часах і краінах, абавязкова засяроджваючы ўвагу на беларускіх гісторыях.

Глядзіце і слухайце Маляваныча з 31 студзеня кожную нядзелю ў 20.30 (па беларускім часе) на каналах фонду:

у Facebook: https://fb.me/e/28wxo8n8o
і Youtube: https://youtu.be/nzWP99G5cw0


Вам можа быць цікава

Майстар-клас па ляльках «Дзесяціручка» ў Гомелі

12.09.2026 (14:00 - 16:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ