Маленькіх случчан будуць вучыць мове праз гульні і танцы

28.08.2017 18:00 - 18:00 Дзіцячым забаўляльны цэнтр «Лео» (Мінская вобласць, г. Слуцк, ГЦ "Маяк", вул. Парыжскай Камуны, 2-1) Уваход вольны

У панядзелак, 28 жніўня, у 18.00 у дзіцячым забаўляльным цэнтры «Лео» беларускамоўныя госці навучаць маленькіх случчан паўсядзённым словам на роднай мове. Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Ружа Міхайлоўская, выхавальніца дзіцячага сада, і Тарас Шчыры, спартыўны журналіст партала Tribuna.com, раскажуць пра беларускую мову, навучаць казаць некаторыя словы (напрыклад, «добры дзень», «дзякуй», «калі ласка» і іншыя) праз спартыўныя гульні.

Яшчэ адна госця заняткаў – Святлана Чакушка, спявачка, удзельніца фальклорнага гурта «Мярэжа». Яна пакажа хлапчукам і дзяўчынкам традыцыйныя беларускія гульні і развучыць з імі народныя песні.

Самых актыўных дзяцей чакаюць падарункі і дыпломы.

Заняткі праводзяцца ў рамках дабрачынных акцый «Кур’ера» і акцыі «500-годнасць» ад грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!», якая прысвечана юбілею беларускага кнігадруку.


Вам можа быць цікава

«Relikt» у Лодзі

17.05.2025 (19:00 - 21:00) klub Wooltura (Wólczańska 40/42)

:B:N: у Вільні

24.05.2025 (19:00 - 21:00) «Alaus Namai» (A. Goštauto, g. 8)

Саша Філіпенка ў Берліне

26.05.2025 (19:00 - 21:00) Das Werkhaus (Oranienburger Str. 32)

Саша Філіпенка ў Дзюсельдорфе

28.05.2025 (19:00 - 21:00) Stiftung Gerhart-Hauptmann-Haus (Bismarckstraße 90)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ