Падчас працоўнага візіту ў Злучаныя Штаты Амерыкі кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская ўручыла медаль Францыска Скарыны даследчыцы беларускай эміграцыі Наталлі Гардзіенцы.
Святлана Ціханоўская і Наталля Гардзіенка на ўручэнні медаля Францыска Скарыны
Наталля Гардзінка — гісторык, архівіст, Кандыдатка гістарычных навук, рэдактарка альманаха «Запісы Беларускага інстытута навукі і мастацтва», сябра ўправы Беларускага Інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку, аўтарка шматлікіх прац па гісторыі беларускай дыяспары.
Медалём Скарыны таксама ўзнагароджаны Лявон Юрэвіч — вядомы беларускі архівіст, гісторык літаратуры, бібліёграф, крытык каментатар і публікатар шматлікіх дакументаў і мастацкіх тэкстаў беларускай эміграцыі, якія дзякуючы яго нястомнай дзейнасці рэгулярна ўваходзяць у навуковы ўжытак.
Летась у выдавецтве «Камунікат» выйшаў грунтоўны даведнік «Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце», падрыхтаваны Наталля Гардзіенка і Лявонам Юрэвічам. Гэта ўнікальнае без перабольшання выданне, пра якой мы распавядалі тут.
Удзельнікі цырымоніі ўзнагароджання
Медаль «За плённую працу на карысць Беларусі» атрымалі:
Ала Орса-Рамана — грамадская і культурная дзяячка беларускай дыяспары ў ЗША, вучоная-хімік, доктар хімічных навук.
Алеся Кіпель — беларуска-амерыканская грамадская дзяячка, юрыстка — за шчырую адданасць беларускай справе, прамоцыю ідэй вольнай і незалежнай Беларусі ў ЗША;
Алеся Сёмуха-Грынберг — беларуская грамадская дзяячка, спонсарка шматлікіх гуманітарных і культурніцкіх праектаў — за крэатыўную дзейнасць па захаванні і прамоцыі беларускай мовы і літаратуры ў ЗША і ў Беларусі;
Ірына Красоўская — грамадская дзяячка, праваабаронца — за шматгадовую праваабарончую дзейнасць і асабісты ўнёсак у ліквідацыю знікненняў людзей у Беларусі і ва ўсім свеце.