Малюем комiксы разам з аўтарам комiксаў паводле беларускiх народных казак!

10.07.2016 12:00 - 17:00 SORSO di espresso Бясплатнае

Сустрэча з Янам Мяльніцкiм і Сержам Мінскевічам 10 ліпеня ў SORSO di espresso у 12:00!

Папярэднi запic для удзела у iмпрэзе:  +375 (17) 268-83-48

Запарашаем дзяцей i iх бацькоў 10 ліпеня на сустрэчу з Янам Мяльніцкiм – аўтарам дзіцячых коміксаў на беларускай мове а так сама кніжак Свэна Нурдквіста на беларускай мове.

Удзельнiкаў чакае размова з аўтарам комiксаў i магчымасць памаляваць героеў комiксаў разам з iм.

Таксама у сустрэчы возьме ўдзел пісьменнік Серж Мінскевіч.

Імпрэза ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Прэзентацыя кнiг:

ОХ I ЗАЛАТАЯ ТАБАКЕРКА. (Комiксы паводле беларускай народнай казкi)

КАЗКI-КРАСКI. Комiксы паводле беларускiх народных казак

Яркія гісторыі, смешныя малюнкі. Насамрэч, гэтая выданні – для самых маленькіх, каб яны разглядалі прыгожыя малюнкі, пакуль бацькі чытаюць, і вучыліся фантазіраваць. Таксама коміксы падойдуць і для тых, хто вучыцца чытаць, бо любая навука цікавей, калі ёсць малюначкі і цікавы сюжэт.

ЯК ФІНДУС ЗГУБІЎСЯ, КАЛІ БЫЎ МАЛЕНЬКІ

Звычайна дзіцячая шведская літаратура асацыіруецца з іменем Астрыд Лінгрэн і яе непаўторнымі героямі – Пэппі Доўгаяпанчохай і Карлсанам, які жыве на даху. Але Kniger.by  пазнаёмiць вас и вашых дзетак з яшчэ адным цудоўным дзіцячым аўтарам – Свэнам Нурдквістам і яго героямі – коцікам Фіндусам і яго сябрам Пэтсанам. Кнігі маюць вельмі прыгожыя ілюстрацыі, зробленыя аўтарам.

Свэн Нурдквіст

Гэта гісторыя з яркімі займальнымі малюнкамі аўтара рассказвае, як Фіндус стаў Фіндусам і пазнаёміўся з Пэтсанам. Па сутнасці, гэта пачатак розных прыгодаў Фіндуса – яго першыя сябры і знаёмства з наваколлем.

БЛІННЫ ТОРТ

Свэн Нурдквіст

Улюбенае свята Фіндуса – Дзень народзінаў.Ну і чаму б не святкаваць гэты дзень тройчы на год, калі ад гэтага ўсім толькі радасць?.. Да таго ж, на гэтае свята Пэтсан робіць смачны блінны торт… Менавіта з гэтага торта ўсё і пачалося, бо для яго была патрэбна мука, па якую трэба было ехаць у краму на ровары, які зламаўся…

 


Вам можа быць цікава

Фэст аўтарскага тэкстылю «ТэкСтыльны букет» у Мінску

17.06.2025 18:00 - 17.08.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Выстава Уладзіслава Бохана «Навіны зніадкуль» у Нахадзе

26.06.2025 18:00 - 14.09.2025 17:00 GVUN Malá — Španielova pasáž (Plhovská 862)

Свята «Купальскія Агні» ў мінскім батанічным садзе

04.07.2025 (10:00 - 23:00) батанічны сад (вул. Сурганава, 2в)

«Петля Пристрастия» і «Касіяпея» ў Батумі

04.07.2025 (19:00 - 21:00) Circus Arena (39 Nikoloz Baratashvili Street)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ