Масленіца ў Ваньковічаў

12.03.2016 12:00 - 17:00 Дом-музей Ваньковічаў (вул. Інтэрнацыянальная, 33А) Бясплатнае

12 сакавіка а 12-й і 14-й гадзінах у Доме-музеі Ваньковічаў адбудзецца фальклорна-музычная праграма “Масленіца” для дзетак з бацькамі з узделам дзіцячага гурта “ФолкРада”, дзіцячага фолк-тэатра “Вера і Патрыцыя” і фолк-гурта “Вурай”.

Музычныя гурты зрабілі рэканструкцыю абраду і адаптавалі яго для дзяцей і дарослых: тэатралізаваная святочная праграма з песнямі і танцамі, з гульнямі, з цудоўнымі падарункамі і сюрпрызамі.

Спецыяльна для гэтай падзеі фолк-гурт “Вурай” падрыхтаваў інтэрактыўную музычную тэатральную праграму па традыцыях Масленіцы на Беларусі: ад народных гульняў да цікавых гукаў кантрабаса, барабанаў і скрыпкі.

Дзіцячы фолк-тэатр “Вера і Патрыцыя” прапануе тэатралізаваны майстар-клас па абрадах і спевах Масленіцы, з традыцыйнымі пажаданнямі і “кіданнем маслам”. А вось дзіцячы гурт “ФолкРада” дапаможа вывучыць масленічныя песні дзецям і іх бацькам з выкарыстаннем такіх музычных інструментаў, як бубен, каробачкі і званочкі.

Вас чакае майстар-клас па вырабу традыцыйнай лялькі!

А на цудоўным і ўтульным подвор’і сядзібы вас чакаюць бліны (уваходзяць у кошт білета) і старажытны рытуал!

Музычная праграма разлічана на 1,5 гадзіны. У кошт білета (150 000 руб.) уваходзяць таксама агляд экспазіцыі музея-сядзібы Ваньковічаў і бліны. Білеты на праграму можна заказаць загадзя па тэл.: (017) 327 88 78,

(029) 629 05 41 ці (029) 875 57 78, а таксама на старонках у кантакце http://vk.com/valenti_vankovich ці ў фэйсбуку

https://www.facebook.com/Музей-Дом-Ваньковічаў-Культура-і-мастацтва-першай-паловы-XIX-стагоддзя.

Для сям’і з дзеткамі скідкі.

Сустракаем Масленіцу ў Ваньковічаў па-беларуску!

 

*пры падтрымцы нацыянальнай страўні “Камяніца”


Вам можа быць цікава

Выстава «Зачараванне батыку» ў Брэсце

02.09.2026 16:00 - 11.10.2026 17:00 «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (вул. Леніна, 39)

Вечар джазу ў Мінску

19.09.2026 (17:00 - 19:00) музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

21.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ