Майстар-клас для абітурыентаў ECLAB «Як пісаць эсэ?»

15.08.2015 15:30 - 18:10 Месца правядзення будзе паведамленае ўдзельнікам Бясплатнае

15 жніўня (субота) у межах прыёмнай кампаніі Еўрапейскага каледжа Liberal Arts у Беларусі (ECLAB) адбудзецца майстар-клас Вольгі Раманавай «Як пісаць эсэ?».

Працягласць майстар-класа – з 15.30 да 18.10 (2 пары). Месца правядзення будзе паведамленае ўдзельнікам. Увага! Колькасць месцаў абмежаваная.

Напісанне эсэ – першы этап уступнага конкурсу ў ECLAB. Эсэ – гэта творчая праца на зададзеную тэму, якая дазваляе прыёмнай камісіі ацаніць кругагляд, гнуткасць мыслення, адкрытасць новым ведам, а таксама матываванасць абітурыента, то бок гатоўнасць прыкласці намаганні для паспяховага праходжання курса навучання ў ECLAB.

Акадэмічнае эсэ ўяўляе сабой роздум пра якую-небудзь праблему ў вольнай форме. Тут магчымыя яркія прыклады, публіцыстычныя элементы і мастацкія метафары. Пры гэтым важныя пастаноўка праблемы, этыка цытавання, паслядоўнасць разваг і сістэма аргументацыі.

Майстар-клас будзе складацца з двух этапаў:

1. Афлайн-занятак у групе колькасцю не больш за 15 чалавек.

Удзельнікі майстар-класа пазнаёмяцца з асноўнымі прынцыпамі стварэння даследчых тэкстаў і спецыфікай эсэ як акадэмічнага жанру, а таксама асвояць на практыцы асноўныя этапы і прыёмы яго напісання – ад пастаноўкі праблемы і фармулявання даследчых пытанняў да стварэння разгорнутага плана тэксту.

Выкладчык: Вольга Раманава (кандыдат філалагічных навук, кіраўніца канцэнтрацыі «Масавая культура і медыя» ў ECLAB).

2. Затым удзельнікі майстар-класа могуць самастойна напісаць эсэ, выбраўшы адно з прапанаваных пытанняў. Кожнае эсэ, высланае да 22 жніўня на адрас: liberalarts.by@gmail.com, прачытаюць і ацэняць выкладчыкі ECLAB, якія дадуць свае каментары і рэкамендацыі.

Аўтары эсэ, якія атрымаюць высокую адзнаку, пройдуць першы этап адбору ў ECLAB і будуць запрошаныя на сумоўе, якое адбудзецца ў верасні.

 

Як запісацца на майстар-клас?

Для таго, каб узяць удзел у майстар-класе, трэба адправіць заяўку на адрас: liberalarts.by@gmail.com з пазнакай «Майстар-клас». У заяўцы трэба пазначыць імя, прозвішча, узрост, род дзейнасці. Дэдлайн падачы заяўкі – 13 жніўня, чацвер, 20:00.

Кошт удзелу ў майстар-класе – 100 000 беларускіх рублёў.

Мерапрыемства ў Facebook

Мерапрыемства ў ВКонтакте


Вам можа быць цікава

Урокі працы з Hutkasmachnaa ў Гданьску

20.12.2025 (17:00 - 19:00) паведамяць удзельнікам (Кракаў)

Майстар-клас па вырабе агністага каня ў Гомелі (12+)

25.12.2025 (14:00 - 16:00) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Калядная экскурсія па Гародні

03.01.2026 (11:30 - 14:30) музей гісторыі рэлігіі (вул. Замкавая, 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ