Майстар-клас «Млынарка» ў Мінску

15.08.2026 14:00 - 16:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) 15 BYN
15 жніўня ў Мінску ў музеі Якуба Коласа чакаюць усіх, каму блізкая народная культура, традыцыі і рукатворная сіла абярэгаў. У межах унікальнай выстаўкі «Ад злога чаравання да шчаслівага вяртання», якая раскрывае свет беларускіх абярэгаў, праходзіць майстар-клас «Млынарка».

У праграме:

  • творчы майстар-клас па стварэнні лялькі «Млынарка» — сімвала дабрабыту і ўрадлівасці. Пад кіраўніцтвам майстра удзельнікі зробяць свой уласны абярэг з натуральных матэрыялаў;
  • куратарская экскурсія па выстаўцы — удзельнікі пачуюць займальныя гісторыі пра тое, як нашы продкі абаранялі свае дамы і сем’і;
  • наведванне дома-музея Якуба Коласа — удзельнікі дакрануцца да прасторы, дзе жыў і ствараў беларускі песняр.

Кошт: 15 рублёў.

Усе матэрыялы (тканіна, стужкі, калоссе, дэкор) уключаны ў кошт.

Колькасць месцаў абмежаваная

Папярэдні запіс абавязковы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Зачараванне батыку» ў Брэсце

02.09.2026 16:00 - 11.10.2026 17:00 «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (вул. Леніна, 39)

Дзень Гомеля ў Варшаве

12.09.2026 (16:00 - 23:00) бар «Карма» (Aleja 3 Maja 5)

Ідрак Мірзалізадэ ў Гданьску

13.09.2026 (19:00 - 21:00) Pub 107 (Ogarna 107)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ