Майстар-клас Назарэта Караяна “Зваротная сувязь у распрацоўцы праекта: канцэпт і кантэкст-аналіз”

30.09.2016 18:00 - 21:00 Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” (Пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

30 верасня – 2 кастрычніка 2016

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”

Майстар-клас Назарэта Караяна “Зваротная сувязь у распрацоўцы праекта: канцэпт і кантэкст-аналіз”

“Куратарская школа” створана пры падтрымцы Інстытута сучаснага мастацтва ў Ерэване (Арменія) і разлічана на куратараў і медыятараў у галіне сучаснага мастацтва, якія зацікаўлены ў атрыманні новых ведаў і прафесійнай ацэнцы сваіх праектаў. Лектарамі курсаў выступяць аўтарытэтныя куратары і арт-крытыкі міжнародных праектаў Назарэт Караян, Сусана Гюламіран і Ева Хачатран.

Куратарская школа складаецца з трох аўтарскіх блокаў, кожны з якіх уключае адну публічную лекцыю і трохдзённы майстар-клас. Першы блок пачнецца 28 верасня з публічнай лекцыі Назарэта Караяна “Мабільнасць у стабільнасці: досвед куратарства мульціпрофільнай установы”.

З 30 верасня да 2 кастрычніка ў галерэі сучаснага мастацтва “Ў” адбудзецца майстар-клас Назарэта Караяна “Зваротная сувязь у распрацоўцы праекта: канцэпт і кантэкст-аналіз” у межах адукацыйнага праекта “Куратарская школа”.

Канцэпт праекта нараджаецца з пустэчаў і заганаў істнага кантэксту (артыстычнага, сацыяльна-культурнага і іншага). Гэтыя ўмовы калі і не перадвызначаюць яго змесціва, дык надзяляюць паўнамоцтвамі. Менавіта таму майстар-клас “Зваротная сувязь у распрацоўцы праекта: канцэпт і кантэкст-аналіз” будзе засяроджаны на разглядзе тых матэрыяльных перадумоваў кантэксту, якія ўплываюць на стварэнне канцэптуальнай часткі праекта.

Крытэры адбору ўдзельнікаў: куратары, арт-крытыкі, мастакі, якія задзейнічаныя ў рэалізацыі праектаў, а таксама якія маюць свае канцэптуальныя абгрунтаванні для ўвасаблення будучых праектаў у сферы сучаснага мастацтва. Для удзела ў курсе неабходна даслаць СV і партфоліа сваіх праэктаў на info@ygallery.by з тэмай “Куратарская школа_удзел у курсе Назарэта Караяна” да 28-га верасня.

Заняткі будуць праходзіць у прасторы галерэі “Ў” (пр-т Незалежнасці 37А): 30 верасня з 18.00 па 21.001 і 2 кастрычніка з 10.30 па 12.30.

28 верасня пасля лекцыі Назарэта Караяна адбудзецца арганізацыйны сход удзельнікаў майстар-класса.

Удзел у курсе бясплатны.

Назарэт Караян – арт-крытык, незалежны куратар, заснавальнік і дырэктар Інстытута сучаснага мастацтва ў Ерэване (Арменія).

З 1980-х гадоў бярэ чынны ўдзел у фармаванні сучаснай арт-сцэны Арменіі: з’яўляўся ўдзельнікам гурта “Чорны квадрат” і адным з заснавальнікаў руху “З-ці паверх”, запачаткаваў стварэнне некалькіх прыватных мастацкіх галерэй у Арменіі і першы армянскі часопіс аб сучасным мастацтве. З 2005 да 2013 – адзін з заснавальнікаў і першы прэзідэнт AICA (Інстытут сучаснага мастацтва ў Арменіі).

На сённяшні дзень Назарэт Караян – куратар больш за 20 выставачных праектаў у Арменіі і па-за межамі, а таксама куратар нацыянальнага павільёна Арменіі на Венецыянскай біенале 2011 году, ініцыятар правядзення летніх семінараў для куратараў і двухгадовай праграмы для крытычных і куратарскіх даследванняў у Ерэване. Як арт-крытык Назарэт Караян засяроджаны на праблемах інстытуцыялізацыі сучаснага мастацтва, супрацы з Еўропай і прадстаўлення сацыяльна-палітычных кантэкстаў у сучасным мастацтве.


Вам можа быць цікава

Выстава "Маленькія габелены" ў Заслаўі

06.03.2026 11:00 - 05.04.2026 18:00 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Дзень паэзіі з Мацеем Бурачком у Мінску

21.03.2026 (14:00 - 19:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Гуканне вясны з Русяй у Варшаве (8+)

29.03.2026 (19:00 - 20:30) прастора МІТ (Stalowa 36)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ