Майстар-клас па адвокасі ад Звіяда Дэўдарыяні ў Мінску

20.11.2016 13:00 - 18:00 ------------ Папярэдняя рэгістрацыя

Як паказала даследаванне практык абароны і прасоўвання грамадскіх інтарэсаў у Беларусі, арганізацыі, якія гэтым займаюцца, робяць адвокасі-кампаніі без выразнага плану, дакладных мэтаў і індыкатараў прагрэсу і часта не публічна. У той жа час ёсць мноства паспяховых кампаній, якімі актывісты могуць ганарыцца, але гэты вопыт, як і міжнародны досвед, застаецца па-за ўвагай грамамадзянская супольнасці і органаў улады і кіравання.

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі” і Цэнтр даследвання грамадскага кіравання СІМПА запрасілі вядомага эксперта Звіада Дэўдарыяні, дырэктара “Агенцтва грамадзянскага развіцця” (CiDA, Грузія), правесці ў Беларусі майстар-класы па пытаннях адвокасі і ўзаемадзеяння недзяржаўных арганізацый і ўладаў дзеля вырашэння мясцовых праблем.

Запрашаем да ўдзелу грамадскіх актывістаў і зацікаўленых дзяржаўных служачых:

20 лістапада 2016 г., 13:00-18:00 – г. Мінск

21 лістапада 2016 г., 13:00-18:00 – г. Віцебск

Колькасць месцаў абмежаваная. Для папярэдняй рэгістрацыі трэба да 24:00 17 лістапада пакінуць анлайн-заяўку на ўдзел: http://bit.ly/2fRgLvi.

Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць далейшую інфармацыю пра дакладнае месца і час правядзення мерапрыемства разам з падцверджаннем рэгістрацыі.


Вам можа быць цікава

Выстава «Беларусь. Культурны ландшафт» у Мінску

09.07.2026 10:00 - 25.08.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета» пад Маладзечнам

25.07.2026 (16:00 - 20:00) фальварак Ракуцёўшчына (Маладзечанскі р-н, Мінская вобл.)

Сустрэча з вядучымі шоу «Обычное утро» ў Варшаве

31.07.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ