Майстар-клас па каліграфіі «Лісты з Хогвартса» ў Кракаве

09.09.2023 15:00 - 17:00 (Кракаўская, 19) 60 злотых
 
Кажуць, яшчэ ё некалькі месцаў на файны майстар-клас па каліграфіі «Лісты з Хогвартса», які адбудзецца ў Кракаве ў суботу, 9 верасня.



 Дата: 9 верасня

Час: 15.00 (час мясцовы)

Месца: Кракаўская, 19, Кракаў 


Гэты майстар-клас не толькі пазнаёміць вас з мастацтвам прыгожага пісьма, але і дазволіць крыху пачараваць і стварыць магічнае пасланне для сябе ці ў падарунак некаму. 


На майстар-класе вы: 

разгледзіце асновы прыгожага пісьма; 

пазнаёміцеся са шкляным пяром; напішаце ліст-запрашэнне ў Школу чараўніцтва (ці любую іншую школу на ваш выбар); 

заклеіце канверт васковай пячаткай.

 І для ўдзелу зусім не патрэбныя навыкі каліграфіі! 

Майстар-клас вядзе каліграф з 8-гадовым досведам выкладання мастацтва прыгожага пісьма. 

Кошт — 60 злотых. Усе матэрыялы ўключаныя. 


Рэгіструйцеся па спасылцы, бо месцаў абмежавана.




Вам можа быць цікава

Выстава «Строй» у Супраслі

11.09.2026 18:00 - 27.11.2026 17:00 Biblioteka Publiczna w Supraślu (Sala Guliwer) (ul. Cieliczańska 1)

Выстава Генадзя Козела «Symbiosis» у Мінску

16.09.2026 18:00 - 10.10.2026 20:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Трошку джазу ў Брэсце

17.09.2026 (19:00 - 21:00) дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ