Майстар-клас па веснавых карагодах у Мінску

14.03.2026 12:00 - 14:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) 10 рублёў

14 сакавіка, у суботу, у музеі Якуба Коласа гукаюць вясну карагодамі.


Нашы прадзеды ведалі: вясну трэба заклікаць спевамі і карагодамі! Гэта быў магутны абрад-заклінанне, дзе кожны крок робіцца па сонейку і кожная песня мае свой сакральны сэнс.

Карагод - гэта наш старажытны «жывы каляндар» і храналогія. Гэта не проста песня з танцам, а цэлая філасофія. Рух па коле - сімвал Сонца, цыклу жыцця, адзінства людзей з прыродай.

На майстар-класе вы:

- Дакранецеся да старажытнага абраду «клікання вясны»

- Зразумееце сакральную геаметрыю кола і сімволіку рухаў

- Вывучыце аўтэнтычныя карагодныя крокі і ўзоры

- Паспяваеце традыцыйныя вясновыя песенкі-заклінаніі

- Адчуеце, як праз танец цела і душа ўваходзяць у рытм прабуджанай зямлі

Гэта ўнікальная магчымасць не «паглядзець на фальклор», а самім стаць часткай тысячагадовай традыцыі.

Вядоўца - Алена Сяргеева, сертыфікаваная карагодніца, практык беларускіх абрадавых танцаў.

Квіткі - 10 рублёў. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава «Лялькі» ў Віцебску

20.03.2026 16:00 - 30.04.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Лісты салідарнасці пішуць ва Уроцлаве

17.04.2026 (17:00 - 19:00) сядзіба Суполкі беларусаў Уроцлава (Tadeusza Kosciuszki 35A (на дамафоне цісніце 54))

Лонгплей у Вільні

25.04.2026 (20:00 - 22:00) ARTIS Centrum Hotels (Totorių g. 23)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ