Майстар-клас па SMM у Вілейцы

11.04.2017 18:00 - 18:00 Вілейскі раённы дом рамёстваў (в. Ізбіно, вул. Зінаіды Ляднік, 2 (праезд аўтобусамі 1, 5 да прыпынку “ПМК”)) Удзел бясплатны

Што такое social media marketing? Як выкарыстоўваць інструменты SMM для паспяховай рэалізацыі культурніцкага праекта? Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання “СІМПА” сумесна з грамадскім аб’яднаннем па падтрымцы ўстойлівага развіцця Вілейскага рэгіёна “ЗОВиК” прапануюць  жыхарам Вілейкі разам з трэнерам па SMM Крысцінай Мурашовай знайсці адказы на гэтыя пытанні падчас адмысловага майстар-класа “SMM для культурніцкіх праектаў”.

Майстар-клас адбудзецца 11 красавіка (аўторак), пачатак у 18.00 па адрасе:

Вілейскі раённы дом рамёстваў, в. Ізбіно, вул. Зінаіды Ляднік, 2 (праезд аўтобусамі 1, 5 да прыпынку “ПМК”).

Запрашаем культурніцкіх актывістаў, прадстаўнікоў установаў культуры і ўсіх зацікаўленых!

Удзел у майстар-класе бясплатны па папярэдняй рэгістрацыі.  Каб зарэгістравацца, трэба да 24.00 9 красавіка  пакінуць анлайн-заяўку на ўдзел тут.

Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць больш падрабязную інфармацыю пра мерапрыемства разам з пацверджаннем рэгістрацыі.

Даведкі па тэл. +375297121803, e-mail: razam@budzma.org.


Вам можа быць цікава

Прэзентацыя аўдыёгіда «Сцежкамі Адамовіча» ў Гданьску

30.08.2026 (15:00 - 17:00) офіс БКТ «Хатка» (ul. Miszewskiego 17/307 (4 паверх))

Андрусь Такінданг у Кракаве

30.08.2026 (17:00 - 19:00) NIĆ (Sławkowska 28)

Фестываль водных ліхтарыкаў у Гродне

04.09.2026 (21:00 - 23:00) парк Жылібера (Швайцарская даліна)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

17.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ