Майстар-клас па традыцыйных беларускіх спевах у Варшаве

04.06.2026 18:00 - 20:00 Sonore Music Studio Warsaw (ul. Pańska 96) 100 PLN
У чацвер, 4 чэрвеня, у Варшаве ладзяць майстар-клас традыцыйных беларускіх і палескіх спеваў.

Прыходзьце развучыць ды разам паспяваць траецкіх, купальскіх, жніўных і летніх лірычных песень.

Песні, якія будуць вывучаць, паходзяць з уласных фальклорных экспедыцый вядоўцы, архіваў і калекцый традыцыйнага фальклору. Гэта жывая музыка, якая перадаецца ад чалавека да чалавека.

Спяваць будуць разам — натуральным, адкрытым голасам. Ніякіх асуджэнняў — і папярэдняга досведу не патрабуецца.

Вядоўца — Маша Калеснікава (Яр), настаўніца музыкі і спеву, носьбітка палескай спеўнай традыцыі і тэхнікі белага голасу.

Працягласць — 2 гадзіны.

Удзел — 100 злотых. Рэгіструйцеся праз дырэкт вядоўцы.



Вам можа быць цікава

Лекцыя Змітра Юркевіча «Ганна Герыч пра Рэйтанаў, Радзівілаў і Ішкалдзь» у Мінску

28.05.2026 (19:00 - 21:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

višniovy tort у Познані

05.06.2026 (19:00 - 23:00) Dragon Social Club (Zamkowa 3/5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ