Лекцыя Змітра Юркевіча «Ганна Герыч пра Рэйтанаў, Радзівілаў і Ішкалдзь» у Мінску

28.05.2026 19:00 - 21:00 музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) 8 BYN
У чацвер, 28 траўня, даследчык Зміцер Юркевіч чытае ў музеі гісторыі беларускай літаратуры лекцыю «Ганна Герыч пра Рэйтанаў, Радзівілаў і Ішкалдзь».

Успаміны, прысвечаныя апісанню побыту і звычаяў беларускай шляхты канца XVIII – сярэдзіны ХІХ ст., Ганна Герыч, пляменніца Тадэвуша Рэйтана, пачала пісаць на французскай мове ў 30-я гады і завершыла ў 1856 г., пераклаўшы свае нататкі на польскую мову.

Сёння мемуары Ганны Герыч захоўваюцца ў фондах Музея Адама Міцкевіча і Польскай бібліятэкі ў Парыжы.

Матэрыялы з Польскай бібліятэкі часткова пабачылі свет, а дакументы з Музея Адама Міцкевіча, якія прадстаўляюць сабой чарнавыя запісы, толькі з нядаўняга часу пачалі апрацоўвацца і выдавацца.

Адна з постацяў, якая закранаецца мемуарысткай – гэта Тадэвуш Рэйтан. Аўтарка працягвае справу Ф. Князьніна, Г. Ржэвускага і Ю. Нямцэвіча па папулярызацыі і закладанні культа свайго знакамітага сваяка.

Адначасова ў аповедах аўтаркі магчыма прасачыць і некалькі цікавых для гісторыкаў момантаў, дзякуючы багатаму зместу архіўных дакументаў, што захоўваліся ў Грушаўцы і, як лічыцца, загінулі ў Першую сусветную вайну.

Знаёмства з гэтай неардынарнай мемуарысткай і яе творамі чакае нас на лекцыі.

Квіткі – 8 рублёў.



Вам можа быць цікава

Квіз «Шуфлядка» ў Вільні

30.05.2026 (16:00 - 18:00) Baltas Ūsas (Šv. Ignoto, 16)

Sviata Fest (Kupalle) ў Мінску

27.06.2026 (12:00 - 23:59) прастора «Рэха» (пр-т Незалежнасці, 95 к. 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ