У чацвер, 27 жніўня, у Быдгашчы адбудзецца майстар-клас па беларускай выцінанцы «Дрэва жыцця і радасці» ад майстрыні Святланы Крыварот.
Вы пазнаёміцеся з беларускай традыцыяй выразання з паперы, яго сімволікай і значэннем Дрэва жыцця — ключавога матыву ў народнай культуры.
Падчас майстар-класа створыце ўласную фігурку «Дрэва жыцця», натхнёную традыцыйнымі ўзорамі, але пакідаючы шмат месца для ўласнай фантазіі і творчай інтэрпрэтацыі.
Досвед не патрабуецца. У спакойнай, камернай атмасферы вы крок за крокам вывучыце тэхніку выразання з паперы, даведаецеся больш пра беларускую культуру і забераце дадому свой выраб.
Удзел — 80 злотых, просяць перадаплату. Усе матэрыялы дадуць. Рэгіструйцеся па спасылцы.