Майстар-клас па здымцы на pinhole-камеру ў Гданьску

29.09.2024 12:00 - 15:00 pracownia «Dzivne» (Lankova 16) 200 злотых
 

У нядзелю, 29 верасня, у прасторы «Dzivne» адбудзецца майстар-клас Аляксандра Веледзімовіча па здымцы на pinhole-камеру.






Дата: 29 верасня

Час: 12.00 (час мясцовы)

Месца: pracownia «Dzivne», Lankova 16 (domofon 2), Гданьск




План такі: 

Адновіце эксперыменты мастакоў, навукоўцаў і фатографаў пачатку XIX стагоддзя. 

Збярэце камеру і змесціце ў яе святлоадчувальны матэрыял.

 Зробіце фатаграфіі — аўтапартрэты, партрэты або нацюрморты. Але спачатку давядзецца пераадолець цяжкасці першых фатографаў: доўгія вытрымкі і адсутнасць відашукальніка. 

Надрукуеце фатаграфіі на акварэльнай паперы кантактным спосабам.


 Вынік: два негатывы 6×6 см і два «лазорныя» адбіткі 6×6 см.



Аляксандр Веледзімовіч — фатограф, майстар стужкавай фатаграфіі. 




Кошт — 200 злотых. Запісвайцеся праз дырэкт прасторы.






Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Выстава Віктара Мікіты «Аб сваім» у Магілёве

28.08.2026 15:00 - 17.09.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Сустрэча з Настассяй Панкратавай у Варшаве

09.09.2026 (19:00 - 21:00) House of Storks (Adama Mickiewicza 18B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ