• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Літаратура Мінск

Майстар-клас “Свая кнігарня – гэта кайф!”

Пачатак: 30.09 (14:00)
Канец: 30.09 (17:00)
кнігарня "логвінаЎ"
(Мінск, праспект Незалежнасці 37а)
Google

Пасля леташняга майстар-класа “Як адкрыць сваю кнігарню ў Беларусі?” у Літаратурны Дом “Логвінаў” паступілі шматлікія просьбы паўтарыць навуку. Сёлета мы наважылі крыху пашырыць тэматыку: распавесці не толькі, як адкрыць сваю кнігарню і наладзіць яе працу, а таксама пра тое, як стварыць творчую (чытай – працоўную) атмасферу, ды падзяліцца, як насамрэч маецца насельнікам кнігарні ў эпіцэнтры культурнага жыцця

Такім чынам, 30 верасня (аўторак) Кнігарня “логвінаЎ”  ладзіць  майстар-клас,  у часе якога слухачы даведаюцца:

–  як, шмат не думаючы,  выбіраць каманду аднадумцаў

–  як лічыць грошы прадпрыемства, нават калі іх няма

–  як ладзіць свята кожны дзень і не страціць праз гэта розум і здароўе

–  як  навучыць стол Караткевіча лятаць і атрымаць з гэтага дывідыенты

–  як  кнігарам сябраваць з усімі, у тым ліку, з “планшэтным пакаленнем”

У майстар-класе возьмуць удзел:

Ігар Логвінаў, выдавец

Кацярынка Пікірэня, дырэктар кнігарні “логвінаЎ”

Валянціна Кісялёва, дырэктар галерэі сучаснага мастацтва “Ў”

Павал Касцюкевіч, арт-дырэктар Літаратурнага Дома “логвінаЎ”

 

Удзел у майстар-класах – бясплатны. Пачатак заняткаў а 14, заканчэнне – а 17

Запіс на майстар-класы – папярэдні.  Да 29 верасня на электронную пошту

[email protected] трэба даслаць  звесткі  з пазнакай  “Запіс”. Звесткі ўключаюць імя і прозвішча слухача, яго культурніцкі досвед, пару сказаў пра матывацыю да ўдзелу ў майстар-класе, а таксама назву горада або вёскі, дзе бы ён хацеў  адкрыць кнігарню ці іншую культурную ўстанову

Адрас правядзення майстар-класаў:  Кнігарня логвінаЎ (Мінск, праспект Незалежнасці 37а)


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пашыраем беларускі космас». Вялікая размова з Алінай Коўшык пра развіццё беларускай культуры і выклікі сучаснасці
    • Палітычны хаўрус Міндоўг — Наваградак і пачатак Вялікага Княства Літоўскага
    • Тэст: пазнай мясціны праз лакальныя «брэнды»
    • «Чырвоны Каліноўскі»: на сцягу антыфашыстаў у Іспаніі. Частка ІІ
    • Беларусы прыдумалі класны каляндар на 2024-ы: адкрытая перадзамова
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип