Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

20.09.2025 - 21.09.2025 11:00 - 16:00 сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11) Бясплатнае


20 і 21 верасня Цэнтр Беларускай Культуры ў Беластоку працягвае майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны. Частка IV. Вясельныя песні і прыпеўкі». 




Гэта ўнікальная магчымасць пазнаёміцца са шматгадовымі зборамі Сцяпана Копы. 

Вас чакае атмасфера традыцыйнага падляшскага вяселля з песнямі і прыпеўкамі падляшскіх беларусаў. 

Першы дзень майстар-класаў адбудзецца ў сядзібе Беларускага грамадска-культурнага таварыства. 

А на другі дзень падрыхтавалі для ўдзельнікаў падарунак: фіналам майстар-класаў стане абрад Багач з удзелам Капэлы Бліска ў Падляшскім музеі народнай культуры. 

Праграма такая: 

 20 верасня
 

11.00-16.00 — майстар-клас з Ірынай Мазюк 

Месца: сядзіба Białoruskie Towarzystwo Społeczno-Kulturalne, вул. Варшаўская, 11, Беласток 

21 верасня
 

11.00 — майстар-клас з Ірынай Мазюк 

14.00 — абрад Багач з удзелам Капэлы Бліска, якая выконвае традыцыйную беларускую музыку 

Месца: Podlaskie Muzeum Kultury Ludowej, ul. Leśna 7, Wasilków 


Вядоўца — Ірына Мазюк, даследчыца беларускага фальклору і спеўнай беларускай традыцыі Палесся і Падляшша, стваральніца калектыва «Кудмень» і іншых спеўных гуртоў. 

Для ўдзелу не патрэбная музычная адукацыя. 


Удзел вольны. Запісвайцеся праз мэйл projekty@ckb.bialystok.pl



Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Лекцыя пра Ігната Дамейку ў Мінску

26.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Мастацтва і музыка ў Мінску (16+)

28.08.2026 (18:00 - 02:00) BW spot (вул. Кульман, 9)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ