ПАДЗЕЯ ДНЯ: Моўны панядзелак з Маляванычам у Тбілісі

24.10.2022 19:00 - 21:00 ------------ Бясплатнае

У панядзелак, 24 кастрычніка, у Тбілісі — трэцяя сустрэча беларускамоўнага клуба — і гэтым разам з акцёрам Аляксандрам Ждановічам!




Дата: 24 кастрычніка

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: 500 м от плошчы Свабоды (адрас дашлюць зарэгістраваным удзельнікам), Тбілісі


Калі жадаеце паляпшаць сваё валоданне беларускай мовай ва ўтульнай кампаніі — далучайцеся.

Гэтым разам удзельнікі:

даведаюцца, як называюцца часткі цела і органы па-беларуску;

пагавораць пра правапіс раздзяляльных знакаў і прыстаўных і ўстаўных зычных;

навучацца правільнаму вымаўленьню, пачуюць цікавінкі пра паэтаў і пачытаюць вершы разам з Маляванычам.

Вядоўца — спадарыня Воля, аматарка моў, закаханая ў беларускую.

Захапіце добры настрой, цікаўнасць да беларускай мовы і ласункі да гарбаткі.

Удзел бясплатны. Запісвайцеся праз тэлеграм спадарыні Волі.


 




Вам можа быць цікава

Выстава "Сямён Герус. Да 100-годдзя мастака" ў Мінску

14.02.2026 11:00 - 29.03.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Выстава “Шляхамі часу. Да 90-годдзя з дня нараджэння Мікалая Апіока” ў Мінску

27.02.2026 17:00 - 11.05.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава фатаграфій Уладзіміра Кавальчука з Мінску

04.03.2026 18:00 - 22.03.2026 19:00 галерэя "Цэнтр" (вул. Гікалы, 4)

Імпрэза “Чароўныя жанчыны Беларусі” ў Суле

07.03.2026 14:00 - 08.03.2026 16:00 парк гісторыі Сула (Сула)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ