Вечар памяці Уладзіміра Мулявіна ў Мінску

21.01.2026 15:00 - 17:00 Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116) Бясплатна

У сераду, 21 студзеня, у Нацыянальнай бібліятэцы адбудзецца вечар памяці Уладзіміра Мулявіна «Малілася сэрца і голас маліўся» да 85-годдзя з дня нараджэння песняра.


Вас чакае сустрэча з музыкамі, якія стваралі легендарны ансамбль і стаялі на адной сцэне з Уладзімірам Мулявіным: сузаснавальнікам гурта, заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Уладзіславам Місевічам і гітарыстам, аранжыроўшчыкам, заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Ткачэнкам, які выступіць у дуэце з калегам, эстрадным выканаўцам Аляксандрам Мурашкам.

На імпрэзе пройдзе прэзентацыя дапоўненага асветніцкага віртуальнага праекта «“Песняры": малітва галасоў і сэрцаў», падрыхтаваны ў 2024-м да 55-годдзя ансамбля і актуалізаваны да юбілею Уладзіміра Мулявіна.

У наведвальнікаў будзе магчымасць пазнаёміцца з афішамі, нотамі, кнігамі, анталогіяй творчай спадчыны Уладзіміра Мулявіна і ансамбля «Песняры», новымі кампакт-дыскамі, а таксама з матэрыяламі з фондаў партнёраў праекта і выставай беларускага фотамастака Міхаіла Маругі.

Прагучаць і вядомыя песні з рэпертуару ансамбля.

Сярод ганаровых гасцей - дочкі, сын і нявестка Уладзіміра Мулявіна.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Квіз да Дня роднай мовы ў Кракаве

20.02.2026 (20:00 - 22:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Дзень роднай мовы ў Бостане

21.02.2026 (15:00 - 17:00) Rooted Armory Cafe (191 Highland Avenue)

Дзень роднай мовы ў Вільні

21.02.2026 (17:00 - 19:00) Дом нацыянальных супольнасцей (Raugyklos, 25 (2 паверх))

Беларуская дыктоўка ў Варшаве

22.02.2026 (11:45 - 13:30) Żuromińska, 2 (Żuromińska, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ