Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам беларускай гісторыі.

Пра што насамрэч песні «Ой, чый там конь бяжыць», «Гарэла сосна», «Ясю коніка паіў» ды іншыя? Ці былі ў беларусаў мацюкі? Чаму дзяўчынак купалі ў малацэ, а хлопцаў — у піве? Што насамрэч адбывалася падчас Купалля? Што такое «падначоўкі» і як гэта — «араць чужую ніўку»? Да чаго тут сацыял-дарвінізм, праваслаўная царква і бальшавікі?
Папярэднія выпускі гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня» глядзіце па спасылцы.