MUSE YOUR WEAPON: імпрэза ад арт-праекта «Revolution» у Варшаве

15.03.2023 - 16.03.2023 19:00 - 02:00 клуб «Chmury» (11 listopada 22) 30 злотых
У сераду, 15 сакавіка, радыё «Capital» і арт-праект «Revolution» клічуць на імпрэзу «MUSE YOUR WEAPON» у падтрымку Украіны.



Дата: 15 сакавіка

Час: з 19.00 да 02.00 (час мясцовы)

Месца: клуб «Chmury», 11 listopada 22, Варшава


Гэта будзе міждысцыплінарны вечар ангажаванага мастацтва.

 У адмыслова абсталяванай прасторы прапануюць паглядзець фільмы арт-праекта, стварыць малюнкі і скульптуры, паразмаўляць аб правах чалавека і ролі мастацтва, паслухаць канцэрт і радыёспектакль, а напрыканцы — танчыць! Бо ўсе музы могуць аб’яднаць нас у дзеянні, супраціве і нязгодзе з статус-кво.


У вечарыне бяруць удзел мастакі:

Анастасія Рыдлеўская (BY)

Vrogini (PL)

Ігар Пісук (PL)

Галіна Дудар (UA)


Вось што ў праграме:

19:30 радыёспектакль «Сябры слухаюць вайну» пра аўдыясферу вайны ва Украіне (рэж. Роза Саркісян, словы: Люба Ільніцкая, музыка: Алеся Анікіенка);

20:15 паказ кароткаметражных фільмаў арт-праекта «Revolution». Пасля прагляду будзе дыскусія з удзелам аўтарак і запрошаных гасцей;

22:00 Канцэрт Аляксея Падата, кіеўскага музыкі, які працуе ў міксе эксперыментальнай электронікі, нойза і эмбіента.

23:00 dj-set ад радыё «Капітал». Для вас зайграюць Matka Boska Rejwowa b2b, Matka Boska Kapslokowa і DJ z Wąsem.



Квіткі — 30 злотых на ўваходзе. Усе сабраныя сродкі накіруюць у фонд «Музыкі абараняюць Украіну».




Вам можа быць цікава

Майстар-клас па набойцы «Пералётныя птушкі» ў Мінску

18.03.2026 (15:30 - 17:00) галерэя «Універстэт культуры» (Кастрычніцкая плошча, 1)

Канцэрт камернай музыкі „In deine Hände …” ў Варшаве

21.03.2026 (18:00 - 20:00) Касцёл св. Аляксандра (Plac Trzech Krzyży 10/14)

Спектакль "Galera" ў Варшаве (18+)

24.03.2026 (19:00 - 20:30) Scena Przodownik (Olesińska 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ