Музейны фэст для дзетак і іх бацькоў «Мастацкі клас» у Мінску

26.08.2023 12:00 - 18:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) 10 рублёў

У суботу, 26 жніўня, у Мастацкім музеі — фэст для дзяцей і іх бацькоў «Мастацкі клас». Цэлы дзень, каб закахацца ў мастацтва!



Дата: 26 жніўня

Час: з 12.00 да 18.00 (час мясцовы)

Месца: Мастацкі музей, вул. К. Леніна, 20, Мінск 


Вось якія будуць актыўнасці і івэнты (звярніце ўвагу — на некаторыя патрэбны запіс):


12:00 «Арт-лабараторыя» (ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ 5–7 ГАДОЎ) 

Як садзейнічаць развіццю творчага пачатку дзіцяці?

Праграма дапаможа пашырыць уяўленне пра свет і будзе садзейнічаць інтэлектуальнаму і творчаму развіццю дзіцяці. 

Запіс на ўдзел — па спасылцы.

12:00 «Гульня ў нацюрморт» (ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ 6–8 ГАДОЎ) 

Навошта мастакі так часта малююць яблыкі і лімоны? Як глядзець карціны, каб зразумець іх сутнасць? 

Пашыраем уяўленне аб адным з жанраў жывапісу — натюрморце.

 Запіс на ўдзел — па спасылцы.


 12:00 Майстар-клас ад інклюзіўнай арт-школы «Вышэй за дах» па вырабе тактыльных паштовак з паперы ручнога ліцця. 

Запіс не патрабуецца — проста прыходзьце.


З 13:00 да 16:00 Майстар-клас па скетчынгу «Восеньскія звераняты». Запіс не патрабуецца — проста прыходзьце.

14:00 «Усё самае цікавае пра фарфор» (ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ 9–11 ГАДОЎ) Загадкавая мова колеру і сімвалаў фарфору, сакрэты яго стварэння і асаблівасці гэтага дзіўнага матэрыялу. 

Запіс на ўдзел — па спасылцы.

15:00 «Міфы Старажытнай Грэцыі і Рыма» (АД 14 ГАДОЎ) 

На экскурсіі вы даведаецеся аб займальных легендах, міфічных істотах, якія перанясуць у атмасферу антычнасці. Запіс на ўдзел — па спасылцы.

16:00 Лекцыя для дарослых «Як гаварыць з дзецьмі пра мастацтва». Усю тэорыю абавязкова падмацуюць прыкладамі з экспазіцыі. 

Лектарка — вядучая навуковая супрацоўніца Мастацкага Настасся Трафімчык. 

Лекцыя будзе на беларускай мове. 

Рэгістрацыі не патрэбна.


16:00 Інтэрактыўны квэст па музеі. Можна без запісу!


Уваход — па квітку ў галоўны корпус музея.





Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск у лініях Давіда Якерсона» ў Віцебску

17.03.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава «Каб адчуваць» ў Гомелі

09.04.2026 19:00 - 07.06.2026 17:00 Палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4)

Лайтовы ў Мінску

10.04.2026 (19:00 - 21:00) прастора «Рэха» (пр-т Незалежнасці, 95 к. 5)

Выстава Лявона Вольскага «Лес чуе, а поле бачыць» у Варшаве

11.04.2026 16:00 - 24.04.2026 19:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ