Музычныя варштаты з капэлай Bliska ў Варшаве

28.03.2026 15:00 - 18:00 Амбасада традыцыйнай музыкі (Jazdów 3/20) Бясплатнае
У суботу, 28 сакавіка, у Варшаве ладзяць музычныя варштаты з капэлай Bliska.

У вас будзе магчымасць пашырыць свой музычны рэпертуар, вывучаючы традыцыйныя беларускія мелодыі ў выкананні капэлы.

Расклад такі:

  • 15:00 — Майстар-клас I
  • 15:55 — перапынак
  • 16:05 — Майстар-клас II
  • 17:00 — нефармальная музыка, магчымасць для нетворкінгу і сустрэч з іншымі ўдзельнікамі
  • 18:00 — канец

«Бліска» — жаночае трыа, якое выконвае традыцыйную беларускую музыку. Дзяўчаты пачалі граць разам у лістападзе 2023 года і з таго часу ўдзельнічалі ў шматлікіх танцавальных майстар-класах і беларускіх мерапрыемствах у Варшаве.

У склад трыа ўваходзяць:

  • Ганна Валіцкая — дуда, сапелка, жалейка, скрыпка

  • Ганна Жоглава — скрыпка

  • Света Кукель — бубен

Мова — польская, з перакладам на англельскую.

Патрабаванні — уласны інструмент і ўменне іграць мелодыі на слых.

Няма абмежаванняў па ўзросце ўдзельнікаў, але для ўдзельнікаў да 18 гадоў патрабуецца згода апекуна.

Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Фэст мастацтваў «Арт-Мінск» у Мінску

30.04.2026 19:00 - 07.06.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Майстар-клас па відзіках у Мінску

30.05.2026 (13:00 - 15:00) (галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ