Музей кнігі запрашае на заняткі “Рукапісная кніга”

04.02.2017 12:00 - 12:00 Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пр. Незалежнасці, 116, г. Мінск) 3.70

Запрашаем 4 лютага 2017 г. а 12-ай гадзіне дзяцей 6–12 гадоў і іх бацькоў у Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі на заняткі па тэме “Рукапісная кніга”.

Рукапісная кніга з’яўлялася падмуркам для стварэння кнігадрукавання. У скрыпторыях Беларусі рукапісы ствараліся з найдаўнейшых часоў – яшчэ з 11–12 стагоддзяў. У выніку за стагоддзі нашымі продкамі была створана надзвычай багатая і разнастайная рукапісная кніжная спадчына. Рукапісныя кнігі звяртаюць на сябе ўвагу дзякуючы ў тым ліку сваёй мастацкай аздобе. Мноства маляўнічых ініцыялаў сустракаецца ў рукапісных кнігах, і кожны з’яўляецца ўнікальным творам мастацтва. Удзельнікі заняткаў створаць свой непаўторны ініцыял.

Дзеці і дарослыя будуць мець магчымасць на ўласныя вочы ўбачыць артэфакты з мінулага – рукапісныя кніжныя помнікі, якім ужо 500 і больш гадоў. Заняткі праводзяцца ў даступнай і займальнай форме. Пазнанне разнастайнасці кніжнай культуры адбываецца праз дыялог, гульні і творчасць.

Чакаем усіх у Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі!

Будзьма святкаваць значны юбілей – 500-годдзе беларускага кнігадрукавання разам!

Працягласць заняткаў – 60 хвілін.

Кошт заняткаў з матэрыялам для творчага задання: 3.70 (тры рублі семдзесят капеек).

Адрас: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, пр. Незалежнасці, 116, г. Мінск, 220114, Беларусь

Кантактная інфармацыя:
тэлефоны: (8 017) 293 27 82, (8 025) 994 21 12


Вам можа быць цікава

Куратарская экскурсія па музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

03.07.2026 (14:00 - 16:00) музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Майстар-клас па ляльках «Купавка» ў Гомелі

04.07.2026 (12:00 - 14:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

Лекцыя «Закуліссе Купалля: рытуал vs рэальнасць» у Мінску

07.07.2026 (18:30 - 20:00) mooon ў ТРЦ ​​Palazzo (вул. Ціміразева, 74А)

J:Mors у Сопаце

16.08.2026 (19:00 - 21:00) BOTO (ul. Bohaterów Monte Cassino 54B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ