Куратарская экскурсія па музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

03.07.2026 14:00 - 16:00 музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62) 10 рублёў



У пятніцу, трэцяга ліпеня, у музеі-лецішчы Васіля Быкава, што ў Ждановічах, ладзяць куратарскую экскурсію. 



Правядзе яе куратарка музея Ірына Князева.


У праграме:
 

  •  куратарская экскурсія па музеі-дачы, дзе кожны экспанат захоўвае памяць пра жыццё і творчы шлях пісьменніка; 
  •  размова пра асобу і творчасць Васіля Быкава, яго ролю ў беларускай літаратуры і культуры; 
  •  памятныя сувеніры для ўдзельнікаў сустрэчы. 


Кошт — 10 рублёў. Запісвайцеся па нумары +375 (29) 811-21-85. 



Вам можа быць цікава

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Сустрэча з вядучымі шоу «Обычное утро» ў Варшаве

31.07.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ