«Мядзведзі, жабкі, веряб’і і лапкі» — істоты і знакі абуджэння зямлі ў ткацтве" ў Гомелі

29.03.2024 18:00 - 19:30 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а) 3 рублі
 

У пятніцу, 29 сакавіка, у філіяле Веткаўскага музея адбудзецца куратарская лекцыя «Мядзведзі, жабкі, веряб’і і лапкі» — істоты і знакі абуджэння зямлі ў ткацтве« ў межах выставы «Арнаменты Падняпроўя. Сон і абуджэнне».




Дата: 29 сакавіка

Час: 18.00

Месца: філіял Веткаўскага музея, пл. Леніна, 4а, Гомель 



Чаму ў назвах арнаментаў жывуць паўзуны, земнаводныя, насякомыя, дзікія і хатнія звяры, птушкі і рыбы? 

Калі пачытаць пра звычаі і міфалагічныя ўяўленні, то стане зразумелым, што выявы жывёл утрымліваюцца ў генетычнай памяці традыцыі: у мове, кніжнасці, фальклоры, павер’ях, абрадах, іканаграфіі. 

Жывёлы выступаюць як выявы міфалагічнай карціны свету. У культуралагічным, этналінгвістычным кантэксце гэта дае надзею на аднаўленне архаічных сэнсаў. 

Мы даследуем не толькі выявы жывёл, якія далі найменні арнаментам, але і ўласцівасці саміх узораў удзельнічаць у сістэмах, якія аб’ядноўваюць бажаствы, дэманалогію, людзей, звяроў, стыхіі і земляробчую культуру. І памяць традыцыі ўражвае сваёй глыбінёй. 


Мова лекцыі — руская. 


Лектарка — Галіна Нячаева, намесніца дырэктара Веткаўскага музея. 



Уваход — 3 рублі.





Вам можа быць цікава

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Выстава скульптуры Мікалая Байрачнага ў Мінску

30.04.2026 17:00 - 25.05.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус, 3 паверх) (К. Маркса, 24)

Творчая сустрэча з Эдуардам Акуліным ва Уроцлаве

19.05.2026 (18:00 - 20:00) Dolnośląskа Biblioteka (Sala 31) (Rynek, 58)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ