Начны акустычны канцэрт Яўгена Барышнікава

20.06.2013 - 21.06.2013 22:00 - 00:00 Кнігарня “логвінаЎ” (Незалежнасці 37а) Бясплатнае

Начны акустычны канцэрт Яўгена Барышнікава

Наконадні сонцавароту будзем сустракаць самы даўгі дзень года з гарбатай і пры свечках у кнігарні логвінаЎ (Незалежнасьці 37а) пад песні аднаго з яскравых гітарных аўтараў. Мы запрашае на начны акустычны канцэрт Яўгена Барышнікава.

20 чэрвеня, чацвер. Пачатак а 22.00. Уваход вольны.

Крыху пра выканаўцу.  Бард-рок? Dark-folk? Песні менестрэляў? Акустычны метал? Важнае не столькі імя, колькі змест…Спалучаючы тэхнічнасць акампаніменту, у меру эмацыйную падачу і глыбока прасякнутыя “тутэйшасцю” тэксты, Яўген спрабуе выйсці па-за асады стэрэатыпных уяўленняў пра чалавека з акустычнай гітарай.

Яўген — пераможца фестывалю “Бардаўская восень 2010” (Бельск, Польшча), лаўрэат фэстываляў аўтарскай песні Фэст-А 2006 (Менск), OPPA 2009 (Варшава), Купалаўскія вакацыі (2010, Менск). Выступаў на канцэртных пляцоўках, клубах і кватэрніках.


Вам можа быць цікава

Выстава Міхаіла Ляўковіча «Пачуццё прыналежнасці» ў Мінску

27.08.2026 18:00 - 18.10.2026 17:00 арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Выстава Аляксандра Салаўёва ў Віцебску

11.09.2026 10:00 - 11.10.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава Аляксандра Бублікава «Цішыня. Арт-партрэт» у Мінску

11.09.2026 18:00 - 04.10.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Вечар джазу ў Мінску

19.09.2026 (17:00 - 19:00) музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ