Фестываль навукі ў мінскім батанічным садзе

05.09.2026 - 06.09.2026 11:00 - 19:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 2в) Бясплатнае

5 і 6 верасня ў батанічным садзе адбудзецца фестываль навукі. 



Батанічны сад ператворыцца ў вялікую тэрыторыю навукі, дзе можна не толькі слухаць, але і мацаць, збіраць, запускаць, спаборнічаць і эксперыментаваць! 

У праграме:
 

 Космас — распрацоўкі, якія прымяняюцца ў космасе альбо толькі рыхтуюцца да актыўнага выкарыстання, касмічныя пятнашкі, спадарожнікавы дартс, зборка макета сістэм касмічнага апарата і многае іншае. 

 Робаты і тэхналогіі — спаборніцтвы робатаў, гонкі аўтаномных робатаў, і нават футбол кіраваных робатаў. 

 Хімія — навуковыя шоў «Хімія супраць магіі», «Формула холаду» з азотам і эксперыменты, якія паказваюць, як хімія працуе ў звычайным жыцці. 

 Чалавек і біялогія — ад загадак ДНК і блізнят да незвычайнага свету мікробаў, грыбоў і насякомых. 

 Экалогія і навакольны свет — кліматычныя даследаванні, размовы аб бытавой хіміі і яе ўплыве на прыроду. 

 А яшчэ — штучны інтэлект, VR/AR, гістарычныя квэсты, навуковыя квізы, майстар-класы, падкасты, інтэрактыўныя гульні і мноства нечаканых адкрыццяў. 


Падрабязны расклад глядзіце па спасылцы. 


Уваход вольны! 




Вам можа быць цікава

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Кінафэст «Bulbamovie» ў Зялёнай Гуры

21.09.2026 (18:00 - 21:00) Piekarnia Cichej Kobiety (ulica Fabryczna 13B)

Сустрэча з беларускімі літаратарамі ва Уроцлаве

22.09.2026 (17:00 - 19:00) Канферэнц-зала Асалінэума (pl. Nankiera 17)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ