Nizkiz, Re1ikt i Akute выступяць на прэміі «Героі году-2017»

12.12.2017 19:00 - 19:00 Macho club (комплекс «Журавінка», вул.Янкі Купалы, 25) ад 15 руб.

Тры прэтэндэнты на званне «Гурт году» сыграюць жывыя сэты на прэміі парталу TuzinFM, якая адбудзецца 12 снежня. Адкрые канцэрт выступ аднаго з прэтэндэнтаў на званьне «Адкрыццё году». Весці цырымонію будзе Максім Жбанкоў, а імя пераможцаў абвесцяць лідар Vuraj Сяргей Доўгушаў і гурт Intelligency.

Прэмія «Героі году-2017» уручаецца ў пяці намінацыях. Пераможцаў у трох з іх – «Найлепшая песня», «Найлепшы альбом» і «Найлепшы кліп» вызначаюць наведнікі парталу TuzinFM, а галоўнае адкрыццё году ў беларускай музыцы і гурт году называе рэдакцыя TuzinFM. У вечарыне возьмуць удзел тры гурты з шорт-лісту. Nizkiz, Re1ikt i Akute сыграюць жывыя сэты са сваіх найлепшых песень, а адкрые канцэрт выступ аднаго з прэтэндэнтаў на званне «Адкрыццё году». Сёлетні канцэрт прымеркаваны да 14-годдзя партала TuzinFM.

«Выдатна тое, што кожны год мы маем вялікі выбар. Асабліва прыемна, што тыя выканаўцы, хто ў свой час намінаваўся на «Адкрыццё», праз некаторы час прэтэндуюць на званне «Гурт году», – кажа кіраўнік TuzinFM Сяргей Будкін. – Наша прэмія суб’ектыўная, але яна паказвае ўсю чароўнасць і шматстайнасць беларускай музыкі. Менавіта дзеля гэтага «Тузін» і працуе ўвесь гэты час – мы хочам, каб нашу музыку пачула як мага шырэйшае кола слухачоў».

Вядоўцам сёлетняй цырымоніі будзе культуролаг Максім Жбанкоў, аўтар музычнай радыёпраграмы «Мачо-клуб». А імёны пераможцаў назавуць уладальнікі леташняй прэміі – гурт-адкрыццё-2016 Intelligency і Сяргей Доўгушаў з гурту Vuraj.

Набыць квіткі – bezkassira.by.

Прэмія «Героі году» адбудзецца 12.12.2017 у Macho club (комплекс «Журавінка», вул.Янкі Купалы, 25). Пачатак у 19.00. Даведкі па тэл. +375 29 687-20-93.

Кошт квіткоў:  папярэдне – 15 руб. (танцпляц), 20 руб. (столік), на ўваходзе – 20 руб. (танцпляц), 25 руб. (столік)

 


Вам можа быць цікава

Хакатон HackTheLibrary ў Гданьску

09.05.2025 09:00 - 10.05.2025 15:00 Fundacja RC (вул. Wita Stwosza 23)

ZNICH у Кракаве

16.05.2025 (18:30 - 20:30) Garage Pub (Marszałka Józefa Piłsudskiego 27)

BASSOTA і SPIEVY ў Варшаве

16.05.2025 23:00 - 17.05.2025 05:00 Kwadrat Praski (Szwedzka 2/4)

Купалле ў Сіэтле

13.06.2025 12:00 - 15.06.2025 18:00 850 Camp Koinonia Lane Cle Elum

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ