Ноч музеяў у Гістарычным у Мінску

16.05.2026 17:00 - 22:30 Нацыянальны гістарычны музей (вул. Маркса, 12) 20 BYN
У суботу, 16 траўня, у Нацыянальным гістарычным музеі ладзяць Ноч музеяў.

Вас чакае праграма «Спадчына ў жаночых далонях»:

«Куфэрак сярэдневячнай прыгажуні» — пазнаёмцеся з сакрэтамі жаночых упрыгожанняў ранняга сярэднявечча. Інтэрактыў!

«На музейнай хвалі» тут музейны свет сустракаецца з музычным

«Мова кветак» — даведаецеся, як праз кветкі перадавалі думкі. А яшчэ — майстар-клас «Рэтрапаштоўка»: калаж з расліннымі матывамі ўласнымі рукамі.

«Беларускі матыў» — збярыце традыцыйны строй дэталь за дэталлю з дапамогай папяровых сілуэтаў.

«Рэха дзвюх войнаў» — квэсты і гульні для аматараў гісторыі.

«Друкарскі двор ХVІ ст.» — інтэрактыўная прастора.

«Кірмаш цудаў» — даведаецеся, дзе нашы прапрабабулі куплялі прадукты, якія тавары звалі «дзіўнымі» і як выглядалі гандлёвыя цэнтры 150 гадоў таму.

Квіткі — 20 рублёў дарослым, 15 рублёў — студэнтам, 12 рублёў — школьнікам і пенсіянерам.



Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава Юліі Качур «Тое, што замкнёна ўнутры, цісне на рэбры цішыні» ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Музычны сэт ад Papa Bo ў Варшаве

15.08.2026 (17:00 - 19:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal, 11/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ