Ноч музеяў у Суле

16.05.2026 18:30 - 22:00 парк гісторыі Сула 45 BYN
У суботу, 16 траўня, у Суле ладзяць Ноч музеяў.

На беразе чароўнай ракі стаяла Вялікае Княства Сула. Не было на гэтай зямлі ні войнаў, ні голаду, бо людзі там мелі шчасце. Яно жыло ў кожным двары — у смеху дзяцей, у ціхім сямейным вечары, у багацці, што само ішло ў рукі.

Але аднойчы прыляцеў Цмок — шэры і ціхі, як туман. І пачаў ён збіраць шчасце. Спачатку па адной усмешцы, потым па цёпламу слову, а потым цалкам сцягнуў яго ў свой склеп, дзе ператварыў у шэры попел.

Шаноўнае спадарства, трэба дапамога!

Пачатак інтэрактыўнай вандроўкі «Паляванне на цмока» — а 18:30.

Прыязджайце разам вызваліць жыхароў княства!

Парк (лакацыі і кропкі харчавання) працуе да 22:00.

Для тых, хто застаецца ночыць у гатэлях Сулы — уваходныя квіткі на 2 дні (дзень заезда і выезда) у падарунак.

Кошт квіткоў:

дарослыя — 45 рублёў,

сябры Сулы — 40 рублёў (каб стаць сябрам, падпішыцеся на адну з сацсетак Сулы),

дзеці з 7 да 17 гадоў — 25 рублёў,

дзеці да 7 гадоў — уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск у лініях Давіда Якерсона» ў Віцебску

17.03.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава Валерыя Счастнага ў Віцебску

16.04.2026 16:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Квіз «Пытаннечкі» ў Варшаве

11.06.2026 (18:00 - 21:00) Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa 6a)

Творчая сустрэча з Усеваладам Швайбай у Мінску

13.06.2026 (17:00 - 19:00) Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ